Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавусаў: Лукашэнка шукае ў Кіеве іміджавыя бонусы


Юры Чавусаў
Юры Чавусаў
Палітоляг Юрась Чавусаў кажа, што сёньняшнія заявы Лукашэнкі знаходзяцца ў рэчышчы агульнай палітыкі кіраўніцтва Беларусі адносна Ўкраіны:

«З аднаго боку, гэта жаданьне захоўваць добрыя стасункі як з новай кіеўскай уладай, так і са сваімі патронамі ў Маскве. З другога боку, вядома як Беларусь прагаласавала ў ААН, калі яна падтрымала расейскую анэксію Крыму. Лукашэнка хоча захаваць свой імідж у вачах украінцаў як пазытыўны. І адначасова аказвае падтрымку Расеі на міжнароднай арэне.

Мне падаецца, што тут Аляксандар Рыгоравіч хоча знайсьці пэўныя іміджавыя бонусы. Яны падобныя на тыя, якія ён атрымаў па выніках вайны ў Грузіі ў 2008 годзе. Тады фармальнае непрызнаньне Беларусьсю самаабвешчаных рэспублік на частцы грузінскай тэрыторыі ўспрымалася грузінскім грамадзтвам як падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі. Хоць насамрэч у беларуска-расейскіх стасунках гэта быў прадмет для гандлю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG