Сёньня ў Кіеве, дзе праходзіла інаўгурацыя новага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, Аляксандар Лукашэнка зрабіў некалькі заяваў. Так, ён заклікаў Украіну дамаўляцца і з Расеяй, і з Эўрапейскім Зьвязам. А на пытаньне, ці лічыць ён Крым украінскай тэрыторыяй, спачатку сказаў, што «ня час і ня месца сёньня гэтыя праблемы абмяркоўваць». А затым дадаў: «Едзьце ў Крым і дамаўляйцеся аб тым, каб Крым быў украінскім, не губляйце яго».
«Лукашэнка сказаў у Кіеве тое, што ад яго там і хацелі пачуць», — адзначае сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец:
«Яго выказваньні папулістычныя. І зроблены з разьлікам на тое, каб не сказаць нічога, што не спадабалася б Маскве. А з другога боку, сказаць нешта, каб спадабалася ўкраінцам.
Лукашэнка вельмі часта робіць так. І ў Беларусі, і за межамі Беларусі. Думаю, што нічога важнага зь ягоных заяваў не вынікае. Нічога істотнага ў стасунках паміж Лукашэнкам і Парашэнкам, калі параўноўваць стасункі Лукашэнкі з Турчынавым, на мой погляд, чакаць ня варта.
У Кіеве беларускі кіраўнік ў чарговы раз спрацаваў на людзей, якія ня ведаюць сутнасьці ягонага рэжыму. І ім бы хацелася таксама мець такую цьвёрдую руку і такога клапатлівага бацьку. Ён пастараўся ўпісацца ў гэты вобраз. Для гэтага шмат не патрэбна. За 20 гадоў ён такія здольнасьці абкатаў. Але насамрэч яны ня маюць нічога агульнага з тым, што бачаць ад яго беларусы».