Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны зьняпраўдзіла інфармацыю пра адлёт расейскіх зьнішчальнікаў


На сайце Міністэрства абароны зьявілася інфармацыя, згодна зь якой расейскія зьнішчальнікі «Су-27» не выляталі зь Беларусі, а «працягваюць нясеньне сумеснага баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне Саюзнай дзяржавы».

«Чатыры „Су-27“ дысьлякуюцца ў Баранавічах, а шэсьць — у Бабруйску», — паведамляе сайт Міністэрства абароны.

«Чаму раней вы пацьвердзілі, што шэсьць „СУ-27“ з Бабруйску адляцелі ў Расею?», — запытаў карэспандэнт Свабоды ў кіраўніка прэсавай службы Мінабароны Ўладзімера Мацьвеева.

«Я не пра тое казаў. Гэтак адбылося з-за таго, што камандуючы падзякаваў лётчыкам за дзяжурства падчас хакейнага чэмпіянату. Паглядзіце на сайт, там усё напісана».

Пры гэтым палкоўнік Мацьвееў ня змог адказаць на пытаньне, дзе цяпер тры ваенна-транспартныя самалёты з Расеі, якія на пачатку сакавіка прыляцелі ў Бабруйск разам з шасьцю зьнішчальнікамі.

«Гэта трэба зараз удакладняць. Гаворка ж ішла пра тых, хто нясе баявое дзяжурства», — сказаў Уладзімер Мацьвееў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG