Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: у Менску рыхтаваўся тэракт


Belarus - KGB building in Minsk. Panoramio image ID 51127650, undated
Belarus - KGB building in Minsk. Panoramio image ID 51127650, undated

Старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык паведаміў журналістам, што беларускія спэцслужбы сумесна са сваімі замежнымі калегамі прадухілілі тэракт, які рыхтаваўся падчас чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску.

Паводле Вакульчыка, інфармацыя пра падрыхтоўку тэракту была атрымана ў Польшчы.

«Разам з расейскімі калегамі мы зьвярталіся да польскіх спэцслужбаў. На працягу сутак быў усталяваны той, хто пакінуў гэтае тэлефоннае паведамленьне. Ён знаходзіўся на тэрыторыі ЭЗ. Мы дастаткова хутка разабраліся з гэтай сытуацыяй», — цытуе БЕЛТА старшыню КДБ.

Паводле Вакульчыка, гэта не адзіны інцыдэнт на мінулым чэмпіянаце, аднак «сыстэма мер бясьпекі спрацавала пасьпяхова». Ён таксама паведаміў, што падчас чэмпіянату ў Менску знаходзілася група спэцыялістаў ФСБ Расеі.

Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай праходзіў у Менску з 9 да 25 траўня.

Сёньня ж дырэктар ФСБ Расеі Аляксандар Бортнікаў заявіў, што на Алімпіядзе ў Сочы плянавалася некалькі тэрактаў, да якіх мелі дачыненьне «былыя грамадзяне Расеі». Усе тэракты, паводле кіраўніка ФСБ, былі прадухілены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG