Значная частка прадпрымальнікаў усіх віцебскіх кірмашоў спынілі на адзін дзень працу. У іх, як і ў іхніх калегаў з усёй Беларусі, вялікія праблемы з выкананьнем тэхнічнага рэглямэнту: з 1 ліпеня ім пагражае канфіскацыя рэшткаў тавараў, на якія няма дакумэнтаў з пацьвярджэньнем якасьці. У гэтай справе яны падрыхтавалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі.
Згодна з патрабаваньнямі тэхнічнага рэглямэнту, усё адзеньне, якое прадпрымальнікі рэалізуюць на кірмашах, павінна мець адмысловы сэртыфікат якасьці. Нават калі рэчы набытыя на гуртавым складзе ў суседняй Расеі, менавіта беларускіх прадпрымальнікаў абавязваюць здаваць тавар на экспэртызу, каб пацьвердзіць, што ён не нанясе шкоды.
Ні вытворцаў, ні тых, хто робіць гуртавыя закупы і вязе тавар у Расейскую Фэдэрацыю, гэтыя патрабаваньні ня тычацца, тлумачыць старшыня арганізацыйнай групы па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч:
«Калі мы жывем у агульнай мытнай прасторы, то законы гэтых нашых дзяржаваў павінны быць агульныя. Прынамсі, калі ад расейскіх прадпрымальнікаў не патрабуюць пацьвярджаць якасьць, то лягічна было б, каб не патрабавалі і ад беларускіх. Мы зьвярталіся з гэтай праблемай у гарвыканкам, у аблвыканкам, і зразумелі: гэтая праблема павінна быць вырашана на дзяржаўным узроўні».
Віцебскія прадпрымальнікі апавялі, што як толькі пра намер спыніць працу стала вядома мясцовым уладам, некалькі актывістаў выклікалі ў гарвыканкам. А самі чыноўнікі яшчэ ўчора пачалі аб’езд віцебскіх кірмашоў. Яны прасілі не спыняць працу і нават абяцалі, што самі зьвернуцца да Аляксандра Лукашэнкі, каб вырашыць праблему. Бо існуе супярэчнасьць паміж абяцанай палёгкай у працы і верагоднасьцю пакараньня — канфіскацыі часткі тавару, працягвае Ірына Яскевіч:
«Калі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 222, то там гаварылася, што рэшткі раней набытых тавараў мы можам спакойна прадаваць да сакавіка наступнага году. Але гэта чамусьці невядома чыноўнікам ад стандартызацыі і гігіены. Яны кіруюцца палажэньнем, дзе прапісаная неабходнасьць ужо мець сэртыфікаты якасьці... Дайце ж нам магчымасьць браць тавар там, дзе мы яго бралі заўжды, і дайце нам магчымасьць прадаць рэшткі!»
Некаторыя прадпрымальнікі, якія сёньня не гандлявалі, прыйшлі на працоўныя месцы, каб зрабіць пераўлік тавару, як Вольга Міхайлаўна з гандлёвага цэнтру «Эвіком». Ёй давялося шмат паразмаўляць і з пакупнікамі, якіх тут сустрэлі зачыненыя ралеты:
«Тлумачым людзям, ды яны й самі разумеюць. Зьбяднелі людзі! Сёньня я ішла каля ашчаднай касы, дык людзі стаяць, ня могуць атрымаць заробак — няма грошай у бюджэце. Як няма грошай, то што яны ў нас набудуць? А мы, каб прадаць рэшткі, мусім мець сэртыфікаты. Прыкладам, у мяне дзьве курткі засталося адной мадэлі, дык што мне — адну ўзяць і аддаць на экспэртызу на разрыў, каб парвалі? І так ужо такія вялікія падаткі мы плацім!..»
Паводле падлікаў Ірыны Яскевіч, сёньня не працавалі каля 60% віцебскіх прадпрымальнікаў. Іх падтрымалі ў Лепелі і Бешанковічах, часткова — у іншых рэгіёнах. Прадпрымальнікі адмыслова пазьбягаюць слова «страйк» — пабойваюцца рэпрэсіяў. Таму ў гандлёвым цэнтры «Эвіком» на зачыненых ралетах вывешаны аб’явы самага рознага зьместу: і пра ад’езд па новы тавар, і пра «тэхнічны перапынак», і нават пра адпачынак — прычым не абы-дзе, а ў Крыме... На працоўным месцы старшыні арганізацыйнай групы па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірыны Яскевіч за шкляной вітрынай вісіць копія звароту да Аляксандра Лукашэнкі, якую сёньня ўвечары або заўтра накіруюць у ягоную адміністрацыю. Там некалькі пунктаў: каб зраўняць у правох усіх прадпрымальнікаў Мытнага саюзу — і расейскіх, і беларускіх; каб на тэрыторыі мытнай зоны ў беларусаў не патрабавалі асобных сэртыфікатаў якасьці. Прадпрымальнікі просяць, каб ім дазволілі бесьперашкодна рэалізаваць рэшткі тавараў і паспрыяць таму, каб усе тавары заставаліся даступнымі для простых пакупнікоў — каб не даводзілася закладаць у цану рэчаў кошт асобнай сэртыфікацыі якасьці.