Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разьбіўся верталёт з чыноўнікамі


У Мурманскай вобласьці разьбіўся верталёт Мі-8. Паводле папярэдніх дадзеных, на борце знаходзіліся 19 чалавек — пяць чальцоў экіпажу і 14 пасажыраў. Два чалавекі выжылі, яны шпіталізаваныя. Лёс астатніх застаецца невядомым.

На борце пацярпелага крушэньне верталёта былі высокапастаўленыя чыноўнікі, у тым ліку намесьнік губэрнатара Сяргей Скамарохаў, рэгіянальны міністар экалёгіі Аляксей Сьмірноў ды іншыя.

Прычыны авіякатастрофы высвятляюцца. Вядома, што верталёт разваліўся на часткі, некаторыя зь якіх былі выяўленыя ў вадзе. Інфармацыя аб авіякатастрофе паступіла толькі ў 7.40 раніцы 1 чэрвеня.

У гэты момант у раёне крушэньня вядуцца пошукі пацярпелых. Пошукі ўскладняюцца лясістай мясцовасьцю і дрэнным надвор’ем — ноччу ў раёне катастрофы ішоў дождж, цяпер на месцы катастрофы моцны туман. У пошуках задзейнічаныя 96 чалавек асабовага складу МНС і 18 адзінак тэхнікі. Авіяцыя ў пошуках не задзейнічана з прычыны нездавальняючых умоваў надвор’я.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG