Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пераводзіць сельскую гаспадарку на ваеннае становішча


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

«Усіх перавесьці на ваеннае становішча да ўборкі, асабліва збожжа. Страцім — ня возьмем. Гэта ж тычыцца і нарыхтоўкі кармоў», — заявіў сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён.

Кіраўнік дзяржавы, як перадае БелТА, сказаў, што аграрны комплекс губляе велізарныя грошы з-за расхлябанасьці. Ён агучыў наступныя лічбы: толькі малочная галіна летась недаатрымала 7 трыльёнаў рублёў. «А лічы — усе 20 трыльёнаў. Гэта тыя грошы, якія сёньня патрэбныя сельскай гаспадарцы. І ня трэба хадзіць і ў кагосьці прасіць».

Лукашэнка заявіў таксама, што ўлады ня могуць, укладаючы велізарныя грошы ў аграрны комплекс, і надалей дараваць безгаспадарнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG