Пра гэта разважаюць палітык Анатоль Лябедзька, палітоляг і журналіст Віктар Марціновіч і філёзаф Валянцін Акудовіч.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пажартаваў: рана яшчэ падсумоўваць і рабіць нейкія высновы, маўляў, не кажы «Гоп»: «Вядома, у нейкай кароткатэрміновай пэрспэктыве Лукашэнка набраў нейкія ачкі для сябе. Але сярод каго? Сярод тых, хто заўзее, сярод фанатаў. Але колькі такіх? Я думаю, некалькі адсоткаў. Натуральна, гэта ня большасьць.
Большасьць людзей скажа шчыра: „Нам фіялетава, пад якімі сьцягамі змагаліся на арэне, хто закінуў шайбу, хто — не“. Таму сярод заўзятараў, сярод тых, хто сапраўды перажывае, цікавіцца хакеем, ён, відаць, набраў нейкія ачкі. Але, падкрэсьліваю — у кароткатэрміновай пэрспэктыве. Што да сярэднетэрміновай пэрспэктывы, зараз эмоцыі аціхнуць, бо хакей скончыўся. А заўзятары і незаўзятары пайшлі на Камароўку, паглядзелі, што кіляграм мяса ўжо каштуе 170 тысяч, і тут ужо не да эмоцыяў. І гэта ўжо не на карысьць Лукашэнкі. Так што калі мы вернемся да гэтай тэмы празь некалькі месяцаў, то лік будзе 1:1, нічыя. Я ня думаю, што ён набраў столькі дывідэндаў, што гэтага хопіць на прэзыдэнцкую кампанію 2015 году».
Палітоляг, журналіст Віктар Марціновіч кажа, што чэмпіянат сьвету па хакеі прадэманстраваў такія нечаканыя вынікі, якіх ён не прагназаваў: гэта тое, што ў беларусаў абудзілася пачуцьцё патрыятызму:
«Калі ў мінулы панядзелак беларусы перамаглі латышоў, мы ўбачылі такі нацыянальны ўздым! Беларусы на вуліцах крычаць „Беларусь!“, прычым многія абгорнутыя чырвона-зялёнымі сьцягамі, у чырвона-зялёных шаліках. Можна гаварыць пра асаблівасьці, нават дзікунства гэтага патрыятызму. Але гэта патрыятызм! Я чакаў, што Беларусь адкрыецца сьвету, аднак вынік мы маем крыху іншы. Чаму ў нядзелю, пасьля перамогі Расеі на чэмпіянаце, народ хадзіў па горадзе і крычаў „Беларусь!“? Міліцыя іх не спыняла, і гэта добра. Раней мы ня ведалі, як заўзець. А калі наваднілі горад заўзятары і паказалі, як трэба заўзець — беларусы адразу перанялі гэта. І трэці чыньнік — народ праз украінскія падзеі зразумеў, што трэба неяк вызначацца. І дапамог гэтаму матч Беларусь — Расея. Нарэшце людзям, якія лічылі сябе рускімі, давялося заўзець за беларускую зборную. Хоць мы ня выйгралі, мы прадулі — шмат людзей крычала „Беларусь!“.
Але Лукашэнку ў гэтым кантэксьце я ніяк не ўспрымаю. Ня ведаю, пры чым ён тут? Для мяне галоўнае — што мае суайчыньнікі нарэшце ўсьвядомілі сябе беларусамі. Для мяне гэта вялікая асалода, надзвычай прыемна».
Філёзаф Валянцін Акудовіч лічыць, што, безумоўна, нейкія плюсы, дывідэнды Лукашэнка ў зьвязку з узорна арганізаваным чэмпіянатам сабе прыдбаў. Для філёзафа Акудовіча тут сумневу няма:
«Другое пытаньне — наколькі гэтае „штосьці“ істотнае, канцэптуальнае — у гэтым я сумняюся. Бо пройдзе месяц-другі — і пакрысе гэта ўсё забудзецца, уляжацца, і вельмі глыбока засядзе нейкі малюсенькі плюсік.
Наагул, чэмпіянаты сьвету па футболе, па хакеі — гэта для любой краіны падзея вельмі сур’ёзная, пра што сьведчыць і зьяўленьне прэзыдэнта Пуціна на фінале. Калі б нашы яшчэ выйгралі гэты чэмпіянат, калі б там сядзеў адзін Лукашэнка бяз Пуціна — увогуле было б клясна.
Я не зацыклены на тым, што няма свабоды, што людзей, падазроных для ўлады, пасаджалі на суткі... Я б усе гэтыя чыньнікі ня зьвязваў з чэмпіянатам сьвету. Можна падумаць, што каб не было чэмпіянату, яны б не сядзелі. Сядзелі б усё адно — знайшлі б іншую нагоду. Таму я гэтыя падзеі ня зьвязваю. Свабода — асобна, Лукашэнка — асобна, хакей — асобна. Я як адданы Беларусі грамадзянін заўзеў за нашых. Шчыра і актыўна».