Пра пераможцу Эўрабачаньня
Мітрапаліт Павал заявіў, што лічыць заганнай практыку музычных конкурсаў, дзе нявечаць вобраз чалавека:
«Я не рэкамэндаваў бы накіроўваць на конкурс, дзе праслаўляе сябе зьнявечаны вобраз чалавека. Гэта не вяршыня творчасьці, гэта — пародыя», — заявіў мітрапаліт Павал журналістам у аўторак у Менску, адказваючы на пытаньне пра вынікі прамінулага конкурсу «Эўрабачаньне-2014».
Пераможцам конкурсу стаў сьпявак з Аўстрыі, які выступае пад псэўданімам Канчыта Вурст і атрымаў вядомасьць як жанчына з барадой.
«Я ня супраць конкурсаў, але калі яны скажаюць вобраз чалавечы, я супраць такіх конкурсаў. Спрабавалі прыпадобніць вобразу Хрыста — доўгія валасы, бародка, — а атрымалася пародыя. І вось гэта сёньня захапляе людзей. Але мне проста камэнтаваць няёмка. Ня ведаю, як назваць (Канчыту) — яго, яе? „Яно“ — самае пэўнае», — сказаў мітрапаліт Павал.
«Хто якім нарадзіўся, не паправіш. Але з нагоды гэтага выпадку я кажу — я не цярплю сьлізьнякоў, сьлізкага, калі чалавек ператварыўся ў «яно», — заявіў Павал.
Пра Ўкраіну
Мітрапаліт адзначыў, што праваслаўная царква на распараджэньне вышэйшага кіраўніцтва Рускай праваслаўнай царквы ня ўмешваецца ў падзеі, якія адбываюцца цяпер ва Ўкраіне. Ён таксама адзначыў, што ад імя праваслаўных ва Ўкраіне могуць дзейнічаць толькі раскольніцкія сілы, якія не падпарадкоўваюцца Рускай праваслаўнай царкве.
Мітрапаліт Павал лічыць, што ўкраінскі народ сутыкнулі па інтарэсах:
«На Ўкраіне сутыкнулі людзей па інтарэсах. Адным паабяцалі, што будзе добра, калі адны павернуцца на Захад, іншым — калі павернуцца на Ўсход», — заявіў мітрапаліт журналістам у аўторак у Менску.
«Выходзіць як у той прыказцы: паны б’юцца, а бедным людзям даводзіцца за гэта расплачвацца. Я таксама згодны з прэзыдэнтам Беларусі, што шмат у чым у сытуацыі на Ўкраіне вінаватая карупцыя», — дадаў ён.
Пра ўладу і каталіцкі касьцёл
Мітрапаліт адзначыў, што яго задавальняюць тыя адносіны, якія склаліся ў праваслаўнай царквы з уладамі Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі каталіцкай царквы ў Беларусі. Мітрапаліт Павал сказаў, што ў праваслаўнай царквы былі добрыя адносіны з уладамі Беларусі пры мітрапаліту Філарэту, але новых кірункаў супрацоўніцтва не назваў.
Пра адносіны з каталікамі мітрапаліт Павел сказаў, што яны ні цёплыя, ні халодныя, але падобныя да добрасуседзкага суіснаваньня.
Пра беларускую мову
Мітрапаліт Павал таксама адзначыў, што ён вельмі прыхільна ставіцца да беларускай мовы, ужо набыў самавучак па вывучэньні беларускай мовы, але не назваў ні пісьменьнікаў, ні паэтаў, ніякіх кніг беларускіх аўтараў, якія б ён чытаў альбо хацеў прачытаць. Мітрапаліт спаслаўся на занятасьць.
Ён таксама падкрэсьліў, што ня будзе перашкаджаць разьвіцьцю беларускай мовы ў праваслаўных цэрквах, у тым ліку правядзеньню набажэнстваў на беларускай мове і працы нядзельных школ. Мітрапаліт Павал, аднак, не сказаў нічога пра адмысловыя захады, каб пашырыць беларускую мову ў царкве.