У вочы кідаюцца дзьве адметнасьці. Першая — амаль палова (44,3%) інвэстыцыяў выпадае на Расею. Другая — больш за траціну грошай (35,5%) скіраваныя на гандаль.
«Афіцыйныя органы падаюць гэтыя грошы як замежныя інвэстыцыі, — камэнтуе для Свабоды актуальную статыстыку кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук. — Але насамрэч гэта крэдыты. Гэта не звычайныя інвэстыцыі, калі замежныя фінансы ўкладаюцца ў нацыянальную эканоміку, а крэдыты. Яны праводзяцца пераважна праз расейскія банкі, чые філіялы працуюць у нашай краіне. І укладаюцца ў расейскія розьнічныя структуры накшталт „Эўраопту“, якія ў нас разгортваюцца.
Усе такія „інвэстыцыі“ накіраваныя на тое, каб выцягваць грошы з кішэняў жыхароў Беларусі, а не на стварэньне канкурэнтаздольнай прадукцыі».
Пасьля Расеі ў афіцыйным сьпісе інвэстараў ідуць Вялікая Брытанія (19,2%), Нідэрлянды (10,2), Кіпр (6,5;), Аўстрыя (3,9%), Нямеччына (3,4%).
Найбольш прывабнай галіной эканомікі для замежных капіталаў у Беларусі пасьля гандлю стаў транспарт (26,6%). У прамысловасьць укладзена менш за 20%.