Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пагражае 3 чэрвеня адключыць газ Украіне


Кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер заявіў у панядзелак, што калі Ўкраіна ня выплаціць авансу, то расейская кампанія спыніць пастаўкі газу 3 чэрвеня.

Расея з чэрвеня пераводзіць Украіну на перадаплату за пастаўкі газу: «Газпром» выставіць рахунак «Нафтагазу» ўжо 13 траўня і будзе чакаць аплаты да 2 чэрвеня ўключна, заявіў кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

«Час пераставаць няньчыцца, паведаміце ім і з заўтрашняга дня ўводзьце папярэднюю аплату. Я думаю, што ўсе магчымыя спосабы ўрэгуляваць гэтую сытуацыю па-іншаму былі „Газпромам“ ужытыя, але нас ня чуюць. А раз гэта так, то трэба пачынаць ужо дзейнічаць, далей трываць проста немагчыма», — заявіў Мядзьведзеў.

Масква кажа, што запазычанасьць Кіева за расейскі газ складае 3,5 мільярда даляраў, перадае УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG