Усяго ў Навагродаўцы былі выкрадзены шасьцёра мясцовых прафсаюзных актывістаў і дэпутатаў, траіх адпусьцілі ў ноч на панядзелак.
Усе выкрадзеныя ў Навагродаўцы — прыхільнікі новых кіеўскіх уладаў. Трое зь іх — дэпутаты мясцовага савету, астатнія — простыя шахцёры, сябры Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Украіны.
Напад адбыўся ў нядзелю, у доме дэпутата Навагродаўскага гарадзкога савету Канстанціна Мусейкі, які ўсё яшчэ застаецца ў закладніках.
Радыё Свабода ўдалося пагаварыць з адным з вызваленых, які папрасіў не называць яго імя:
— Я быў у палоне, інакш і ня скажаш. Усё адбылося ў нядзелю днём, калі мы былі ў гасьцях у Канстанціна Мусейкі. Ён дэпутат гарадзкога савету, мясцовы прадпрымальнік. Нечакана ў дом ўварваліся каля дзесяці ўзброеных людзей. Усе ў масках, у чорнай форме, з аўтаматамі Калашнікава. Яны пачалі страляць уверх, затым забілі сабак і пачалі крычаць: „Ляжаць, сволачы, тварам уніз!“ Кінулі нас у аўтобус і павезьлі ў Данецк. Па дарозе мы паспрабавалі ўцячы. Адчынілі дзьверы аўтобуса і сталі выскокваць на хаду. Мне ўцячы не ўдалося — прыгразілі аўтаматам. З намі быў малады хлопец Аляксандр Гураў. Ён пабег першым, але і яго неўзабаве дагналі. Я вельмі нэрваваўся, калі ўбачыў, што яго валакуць назад у аўтобус.
У Данецку нас прывезьлі да будынка аблсавету, дзе ўжо стаяў натоўп. Нас правялі праз так званы „калідор ганьбы“, прыніжалі й абражалі. Завялі ў будынак і тут жа пачалі біць. Разьвялі па пакоях, дапытвалі і зноў білі. У гадзіну ночы да нас прыйшлі і сказалі, што трое з нас вольныя. Аддалі ключы ад машыны, і мы вярнуліся ў Навагродаўку. У палоне застаюцца трое, у тым ліку дэпутат Мусейка і гарняк з шахты „Расея“ Аляксандар Гураў. Што зараз зь імі, я не ведаю.
— Вы моцна пацярпелі?
— Твар у мяне Бог ведае на што падобны. Гематомы, галава круціцца пастаянна, відаць, страсеньне мозгу.
— А ў вашых сяброў, зь якімі вас адпусьцілі?
— У аднаго рэбры паламаныя, у іншага галава разьбіта. Яшчэ ў нас забралі ўсе грошы, што ў нас былі пры сабе.
— Як вы думаеце, чаму адпусьцілі ня ўсіх?
— Я ня ведаю. Яны нічога не казалі толкам. Білі і ўсё. Я вельмі баюся, што астатнія могуць не вярнуцца.
За лёсам жыхароў Навагродаўкі, якія засталіся ў закладніках, сочыць лідэр незалежнага прафсаюзу гарнякоў Украіны Міхаіл Валынец. Ён упэўнены, што гэта была акцыя запалохваньня. Паводле яго слоў, сэпаратысты спрабуюць запалохаць шахцёраў, сярод якіх відавочных прарасейскіх настрояў не заўважана. Валынец сьцьвярджае, што за вызваленьне дэпутата Мусейкі патрабуюць выкуп:
«Адпусьцілі тых, з каго няма чаго ўзяць. Усё, што было ў кішэнях, адабралі, пазьдзекаваліся й адправілі дадому. А паколькі Мусейка яшчэ і прадпрымальнік, зь яго спрабуюць выбіць грошы. Большага я вам сказаць не магу, каб не нашкодзіць закладнікам. Дапытвалі іх жорстка, пыталіся, што яны рабілі ў Кіеве. Напрыклад, быў выкрадзены шахцёр Аляксандар Воўк, наш прафсаюзны актывіст, ён тры тыдні таму прымаў удзел у ток-шоў на агульнанацыянальным тэлебачаньні ў Кіеве, выступаў за адзіную Ўкраіну. Яму і гэта прыгадалі, сказалі, што ён няправільна сябе паводзіць і за гэта павінен адказаць. Яго, на шчасьце, адпусьцілі».
Навагродаўка — невялікі шахцёрскі горад за 45 кілямэтраў ад Данецка. Тут няма барыкадаў, ніхто не блукае па вуліцах з аўтаматам наперавес.
Данецкі журналіст Аляксей Мацука лічыць, што сэпаратысты, якія ня ў стане кантраляваць буйныя гарады, цяпер востра маюць патрэбу ў прытоку новых прыхільнікаў. Яны спрабуюць уцягнуць у канфлікт гарнякоў, спэкулюючы на сацыяльных праблемах:
«Выкрадзеныя ў Новагродаўцы дэпутаты і актывісты Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Украіны тлумачылі шахцёрам, што ў выпадку далучэньня Данецкай вобласьці да Расеі вугальная прамысловасьць стане не патрэбная, будзе фактычна зьнішчана. Менавіта таму яны і сталі мішэньню для баевікоў. Справа ў тым, што сэпаратысты зараз спрабуюць актыўна працаваць у шахцёрскіх гарадах. Яны абяцаюць гарнякам рост заробкаў, розныя сацыяльныя гарантыі. Агітуюць шахцёраў падтрымаць рух за аддзяленьне ад Украіны».