Грамадзяне Беларусі, якія зьбіраюцца наведаць эўрапейскія краіны, знаходзяцца ў горшых умовах, чым суседзі з Расеі і Ўкраіны. Тыя за шэнгенскую візу плацяць 35 эўра, беларусы — 60. Але ня толькі на гэта будуць зьвяртаць увагу беларускія дыпляматы падчас травеньскіх перамоваў, — сказаў сёньня Свабодзе прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык:
«Беларускі бок не хацеў бы, каб спрашчэньне візавага рэжыму зводзілася толькі да зьніжэньня кошту візаў. Мы будзем прапаноўваць нашым эўрапейскім партнэрам, каб, па-першае, быў складзены вычарпальны сьпіс дакумэнтаў, якія грамадзяне павінны накіроўваць у амбасаду для атрыманьня візы. Каб нашым грамадзянам ня трэба было зьвяртацца ў амбасаду па некалькі разоў, несьці нейкія дадатковыя даведкі зь месца працы, банкаў і г.д., як гэта цяпер даволі часта здараецца.
Па-другое, мы б хацелі прапаноўваць эўрапейскім партнэрам такі падыход, каб візавая палітыка заахвочвала законапаслухмяныя паводзіны. Што я маю на ўвазе? Калі чалавек атрымаў аднаразовую шэнгенскую візу і скарыстаў яе згодна зь візавай мэтай, то наступным разам было б лепей, каб ён атрымаў візу шматразовую і на больш працяглы тэрмін. Напрыклад, другая віза выдавалася б на год і была б шматразовай. Трэцяя віза (калі, зноў-такі, чалавек паводзіў сябе законапаслухмяна і не парушаў законаў краіны, якую наведваў), каб выдавалася ўжо на два гады і таксама была шматразовай. І гэтак далей.
З нашага пункту гледжаньня, гэта значныя моманты, якія мы б хацелі пакласьці разам з нашымі эўрапейскімі партнэрамі на паперу і прытрымлівацца іх у будучыні».
У гэтых прапановах няма нечага надзвычайнага. Фактычна, беларускі бок агучвае агульныя правілы, якія ўжывае Эўразьвяз пры спрашчэньні візавага рэжыму зь іншымі краінамі, — адзначае дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
«Усе краіны „Ўсходняга партнэрства“, акрамя Беларусі, ужо маюць такія дамовы пра візавую фасілітацыю (спрашчэньне). Астатнія рухаюцца далей. Напрыклад, Малдова атрымала візавую лібэралізацыю. Яе грамадзяне могуць езьдзіць у Эўразьвяз бясплатна і бязь візаў. На чарзе — Украіна. А мы яшчэ нават не падпісалі дакумэнты пра папярэдні этап візавай фасілітацыі — зьніжэньне кошту візы да 35 эўра і г.д.».
Сэнс візавай фасілітацыі найперш выяўляецца ў дзьвюх рэчах — зьмяншэньні коштаў візы і большай колькасьці шматразовых візаў, — тлумачыць дырэктарка офісу «За дэмакратычную Беларусь», які месьціцца ў Брусэлі, Вольга Стужынская:
«Ёсьць дзьве ступені супрацоўніцтва. Першая — візавая фасілітацыя, калі кошт візы зьніжаецца да 35 эўра і людзі атрымліваюць болей доўгатэрміновых візаў. І пры гэтым усе стандарты выконваюцца. Пасьля гэтага наступае візавая лібэралізацыя, як цяпер з Малдовай. А Беларусь яшчэ на самым пачатку першага этапу».
Эўразьвяз яшчэ ў 2011 годзе прапаноўваў беларускім уладам пачаць перамовы пра спрашчэньне візавага рэжыму. Але афіцыйны Менск ігнараваў гэтую ініцыятыву, — згадвае Андрэй Ягораў:
«Нарэшце падчас віленскага саміту ў лістападзе мінулага году беларускі бок пагадзіўся пайсьці на перамовы па фасілітацыі. І яны пачаліся. Чаму гэта было зроблена беларускім бокам? Таму што на тле ўсіх складанасьцяў і праблемаў, якія былі ва „Ўсходнім партнэрстве“, гэта быў шанец мінімальнымі дзеяньнямі прадэманстраваць, што Беларусь застаецца ў арбіце нармальных стасункаў з Эўрапейскім Зьвязам. Таму цяпер гэта і выкарыстоўваецца як мэханізм паляпшэньня ўзаемадзеяньня з Эўразьвязам».
З прапановамі аб спрашчэньні візавага рэжыму да Брусэля раней ня раз зьвярталіся прадстаўнікі беларускай апазыцыі і дэмакратычнай супольнасьці. У адказ яны чулі, што афіцыйныя беларускія ўлады адмаўляюцца весьці такія перамовы. Апазыцыя нават прапаноўвала кіраўніцтву Эўразьвязу і Эўракамісіі ўвесьці бязьвізавы рэжым для грамадзянаў Беларусі. «Але ў Брусэлі не гатовыя да такіх радыкальных крокаў візавай лібэралізацыі», — гаворыць Андрэй Ягораў.