Паводле прэсавай службы Міністэрства абароны Ўкраіны 2 траўня падчас антытэрарыстычнай апэрацыі ў Славянску на блёкпосце затрыманыя чацьвёра мужчын, якія падазраюцца ў абстрэле верталётаў Мі-24 Узброеных сіл Украіны.
"У выніку правядзеньня мерапрыемстваў у рамках антытэрарыстычнай апэрацыі на блёкпосце сэпаратыстаў у раёне Славянска затрыманыя чатыры чалавекі, якія могуць быць датычныя да зьдзяйсьненьня стрэлаў з ПЗРК па верталётах армейскай авіяцыі Ўзброеных Сіл Украіны",— паведамілі ў ведамстве.— З затрыманымі ў адпаведнасьці з дзейным заканадаўствам праводзяць неабходныя мерапрыемствы прадстаўнікі адпаведных сілавых структур".
Сёньня раніцай у Славянску пачалася актыўная фаза антытэрарыстычнай апэрацыі. У рамках атама быў зьбіты адзін украінскі верталёт, яшчэ два сур’ёзна пашкоджаныя. Загінулі два пілёты.