Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў і Кэры заклікалі не ўжываць сілу на паўднёвым усходзе Ўкраіны


Сяргей Лаўроў і Джон Керы, архіўнае фота
Сяргей Лаўроў і Джон Керы, архіўнае фота

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заклікалі адмовіцца ад якога-небудзь прымяненьня сілы на паўднёвым усходзе Ўкраіны.

Як паведамляюць у расейскім МЗС, у тэлефоннай размове бакі абмеркавалі пытаньні міжнароднага садзейнічаньня па ўрэгуляваньні палітычнага крызысу ва Ўкраіне, уключна з магчымасьцю арганізацыі шматбаковай сустрэчы з удзелам Расеі, ЗША, Эўразьвязу і Ўкраіны.

Паводле Лаўрова, галоўнай задачай перамоваў у такім фармаце павінна быць наладжваньне дыялёгу паміж украінцамі, а не двухбаковых адносінаў паміж удзельнікамі сустрэчы.

Эўразьвяз раней заявіў, што кіраўнікі дыпведамстваў ЭЗ, Расеі, Украіны і ЗША сустрэнуцца на наступным тыдні, каб абмеркаваць крызіс. Аднак Расея настойвае на больш поўным раскрыцьці праграмы такіх перамоваў.

Паводле ИТАР-ТАСС, які спасылаецца на МЗС РФ, Кэры заявіў, што ніякіх пацьверджаньняў удзелу супрацоўнікаў амэрыканскай ахоўнай фірмы Greystone у падзеях на паўднёвым усходзе Ўкраіны не выяўлена.

На днях зьнешнепалітычнае ведамства Расеі заявіла, што 150 супрацоўнікаў Greystone, пераапранутых ў форму байцоў украінскага падразьдзяленьня «Сокал», удзельнічаюць у сілавым падаўленьні акцый пратэсту на паўднёвым усходзе Ўкраіны супраць палітыкі цяперашніх кіеўскіх уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG