Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН правядзе пасяджэньне па Ўкраіне


Прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін
Прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін

Рада бясьпекі ААН сёньня правядзе пасяджэньне па сытуацыі ва Ўкраіне. Пра гэта заявіў кіраўнік дэпартамэнтц інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабейнос.

«28 сакавіка заплянаванае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН, якое таксама будзе прысвечанае Ўкраіне, у прыватнасьці сытуацыі ў Крыме», - сказаў Перабейнос.

Напярэдадні на пасяджэньні Генэральнай асамблеі ААН 100 краін сьвету прагаласавалі за рэзалюцыю, якая падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і называе " рэфэрэндум " у Крыме несапраўдным.

Рэзалюцыі Генасамблеі не зьяўляюцца абавязковымі да выкананьня, яны дэкляруюць стаўленьне членаў ААН да важных сусьветных праблемах. У Радзе бясьпекі, рашэньне якой прымаюцца аднагалосна і зьяўляюцца абавязковымі да выкананьня, Расея заняла пазыцыю краіны-блякавальніка праз непрызнаньня любой крытыкі сваіх дзеяньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG