Як паведаміла Радыё Свабода Марыя Касьян з «Эўрапейскай Беларусі», у суд ужо накіраваўся адвакат Максіма Вінярскага. Сам Максім ужо знаходзіцца ў судзе. Дзе ён правёў ноч — у РАУС Завадзкога раёна ці ў турме на Акрэсьціна — невядома.
Цяпер супольна з праваабаронцамі Марыя Касьян высьвятляе месцазнаходжаньне яшчэ аднаго актывіста, якога затрымалі разам з Максімам Вінярскім.
Учора пасьля акцыі былі затрыманыя яшчэ шэсьць актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў, Улад Бародка, Алена Лазарчык і Сяргей Мацкойць. Іх адвезьлі ў Заводзкі РАУС, але выпусьцілі адтуль а 22.30.
Зь міліцыі Савецкага раёну без складаньня пратаколаў вызвалілі актывістаў «Маладога фронту» Зьмітра Дразда і Станіслава Рачкеля. За непаўнагадовым Вікратам Кашкевічам прыехалі ягоныя бацькі.