Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пазьняк кажа што я думаю»


Сямёрка Свабоды – найлепшыя публікацыі мінулага тыдня, якія абавязкова трэба перачытаць, пераглядзець і пераслухаць на ўікэнд.

1. Крым, Крым, Крым амаль у кожным матэрыяле «Свабоды» мінулага тыдня. Крым збоку, зьверху, зьнізу, учора, заўтра, а найперш – сёньня і анфас. Нават словаў ня трэба, пра ўсё вымоўна расказваюць фотаздымкі – Рэфэрэндум пад акупацыяй.

2. Сярод тэкставых матэрыялаў пальма першынства пераходзіць журналістцы Свабоды Дэйзі Сіндэлар, якая называе 6 урокаў Крымскага крызісу для дыктатараў і іх праціўнікаў. А насамрэч гаворка ідзе пра ўвесь сьвет, які, пачынаючы з гэтага тыдня, ужо жыве па зусім іншых правілах, і калі вы гэтага не заўважылі, дык заўважыце неўзабаве. Няма дзе дзецца.

3. Цэлым залпам ударылі па Крыму нашы блогеры, ад якіх вы даведаецеся, што, чаму і як адбылося. Але найцікавей, мабыць, даведацца, што па выніку чакае ў будучыні нас саміх. Пра гэта піша Валер КарбалевічЗмрочныя наступствы для Беларусі. Не зважайце на загаловак-страшылку, бо само чытаньне тэксту разьлічанае на тое, каб наступствы былі не такімі ўжо й змрочнымі.

4-5. І нават справаздачы нашых карэспандэнтаў зь Ляйпцыгскага кніжнага кірмаша (а заўсёды цікава даведацца, чым дыхае кніжны сьвет) не абышліся без украінскай тэматыкі – Ляйпцыгскі кірмаш пад знакам Украіны. Хоць, натуральна, ня толькі пра ўкраінскія падзеі там гаварылі – Ляйпцыгскі кірмаш: Байцы за эўрапейскую Беларусь.

6. А вось вам, нарэшце, і зусім не пра Ўкраіну. Сяргей Навумчык пачаў на сайце Свабоды пісаць сваю новую кнігу пра тую беларускую гісторыю, удзельнікам якой ён сам быў. Назва, як і ў папярэдняй кнігі, прымушае ўспомніць пра Віктора Гюго – Дзевяноста чацьверты.

7. Гісторыя Беларусі – справа цікавая, як і гісторыя Ўкраіны і ўсяго сьвету, якая пачала пісацца на нашых вачах. Але найцікавейшая заўсёды гісторыя чалавека. У нас на сайце такія гісторыі зьяўляюцца ў рубрыцы «Сталкеры Свабоды». Гэтым разам пра сваё жыцьцё распавядае Лідзія Пянькоўская. Дзе толькі яна ні жыла-была. А вярнулася ў Беларусь. Слухае Свабоду і Зянона Пазьняка: «Ён кажа што я думаю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG