Сьнежань 2019 году. Пуцін ляціць у Осла. Пяць гадоў назад Крым стаў расейскім. Былі шэсьць украінскіх школ на паўвостраве, ды сплылі. Было шэсьцьсот расейскіх, стала шэсьцьсот шэсьць. Досыць язык ламаць. Бандэраўская мова сёньня нікому не патрэбная на расейскім паўвостраве…
У сьвеце цяпер новы парадак, пуцінскі. Ён пасьміхнуўся сам сабе здаволена. Сьвет нават у снах не забываецца, што Расея можа ператварыць у радыяцыйны попел усю плянэту, ня толькі Штаты. А значыць трэба Расею любіць, трэба лічыцца з Пуціным. Ён вам ня хлопчык, ён абышоў у барацьбе за мір усіх астатніх. Нобэлеўскую прэмію яму нарэшце выпісалі. Канечне, не наган Дзяржынскага, але хай будзе. А як жа адразу кулачкі сьціснулі: не відаць табе – Крым, анэксія!
Маўляў, ачкарыку няголенаму з Хрышчаціка прэмію, абы толькі не яму. За што ачкарыку? Што «па-агліцку» авечкай выглядаў бяскрыўднай, скардзіўся на «руку Масквы»? Герой! Україна, панове, не аддасьць ні сантымэтру сушы… Пустыя словы. «Сьмеласьць гарады бярэ!» Гарады, якія самі просяцца. Яму ў рукі. Расейскаму чалавеку нічога ня трэба, каб толькі баяліся ў сьвеце і паважалі. Не яго баяліся, а Расею.
Крым вярнуў ён дахаты, Расеі Малой палову і Белую, прынамсі ў думках, пакуль. А значыць, нядоўга ім у блудных дочках бадзяжнічаць… Крым страляў фаервэркамі ў неба, як у раманах Аляксандра Грына. Крым танчыў і піў на-брудэршафт масандру! Абамам ніколі не зразумець, што такое для расейскага чалавека мір, мір – гэта самі расейскія людзі, ня толькі калі гарматы маўчаць. Але хочаш міру – рыхтуйся да вайны. Вайны новай, гуманнай, без ахвяр, якая зусім не вайна, а вызваленчы паход да тых, хто прагне быць вызваленым. Усіх, хто рускамоўны, цягне пад крыло Масквы, што б яны не казалі.
Некалі блаславіў яго, Пуціна, уладыка патрыярх, зьбіраць камяні заахвоціў. Салжаніцын каяўся за свае ўчынкі: Уладзімір Уладзіміравіч, прызнаю сваю віну! Вы – будаўнік, вы надзея! І ён не адмаўляецца, не баіцца рукі цэмэнтам запэцкаць, жалезабэтону не цураецца. І паўтарае ў думках: заахвочваць трэба тых, хто будуе вежу, а ня тых, хто разбурае. Гарбачоў не збудаваў нічога, толькі размахваў белым сьцягам. Не падпальшчыкам вайны, не сабатажнікам, не панікёрам, а таму, хто трымае порах асобна ад агню, прэміі даваць неабходна. Альфрэду Нобэлю было гэта вядома, пацыфісту шчыраму, сусьветнага кангрэсу за мір удзельніку.
Хай плявузгаюць: каб не Гарбачоў, якога памыямі абліваюць усе, хто не лянуецца, ня быць яму, Пуціну, вышэй за генэрала Лубянкі! Хай! Яму не ўлада патрэбная, а каб трымцелі ад павагі перад краінай «ад Буга да Курыл»!
Што ім гісторыя ў Ландонах-Вашынгтонах?! Расейскімі патрыётамі былі Нобэлі. Хоць памірай нашай арміі ў Севастопалі, каб не яны. Падсабілі Нобэлі салдатушкам з супастатам англа-францускім, нафту здабываць на Касьпіі пачалі. Рукі ў іх прышытыя былі як мае быць. Прэмія за мір – няхай замяшаная на дынаміце і каўкаскай нафце. Але зрабіць дынаміт не азначае ваяваць. Агонь не азначае пажар. Пуцінскія салдаты ўмеюць не страляць, на правакацыі не паддавацца. Ні вайны, ні міру, а замест арміі – самаабарона.
Аб усім гэтым ён скажа ў Осла. Хай пачуюць праўду… А пакуль у душы даўні асадак узьняўся, быццам пыльную бутэльку рэзка ўзяў у вінным склепе. А спачатку зусім былі крыўда і раздражнёнасьць. Кубло тэрарыстаў ён на Каўказе задушыў некалі, з усяго сьвету ехалі шкодзіць. Колькі крыві каштавала салдацкай! Слова добрага не дачакаўся, ня кажучы пра падзяку. А прэмію нейкаму Абаму, які толькі пінжак прэзыдэнцкі прымерыў. За што? За тое, што машыны-бомбы ў Багдадзе выбухалі? За абяцанку армію вярнуць дахаты? «Крэслы спачатку, грошы потым!» Сілы ў яго больш было? За гэта? Так, было. А цяпер у Пуціна сіла. Сілушка!
Як прыўкрасна ён разыграў крымскую партыю! Як своечасова выкінуў арктычны дэсант на Новасібірскіх астравах! Люба-дорага ўспомніць. 350 байцоў – кроў з малаком, бранятэхніка! Цяпер вайсковая база там, у белых мядзьведзяў, – да Амэрыкі раз плюнуць. Няўтульна ёй, боязна. Эўропа зусім хвасты падцяла. Правільна сказаў младшы брат белы рус некалі: што зь іх узяць, калі няма ў іх яец, Уладзімір Уладзіміравіч… А ў нас ёсьць, нават пінгвінавы! Вайсковую базу ў Антарктыдзе праглынулі? Нікуды ня дзеліся! І вайсковы пост на Месяцы пад трыкалёрам.
Жыцьцё, панове, не такое складанае, як можа здавацца. Зямля круціцца вакол Сонца, дзень, ясна, зьмяняе ноч, узімку сьнег і мароз. Месяц выклікае прылівы і адлівы, а сьветам кіруе заўжды адзін чалавек. Як Бог, толькі з палітыкаў. Гэта можа адно здавацца, што палітыкі паміж сабой роўныя, зьбіраюцца за круглым сталом па-сяброўску і ніхто не стараецца кіраваць сьветам. Заўжды знаходзіцца адзін, якому больш за ўсіх трэба, які трымае астатніх у напрузе. Ён зацьвярджае свае правілы гульні для ўсіх, змушае іншых гуляць. Гэта вядома ня толькі яму, Пуціну, усе гэта ведаюць.
Яшчэ нядаўна завадатарам быў Буш-юніёр, за сьпінай маючы Буша-бацьку. Потым сьветам перасталі кіраваць. Ня стала харызматычных валадароў. Ну не назавеш ты ім фраў Ангелу, вечна заклапочаную аплатай рахункаў усіх лайдакоў Эўропы?! Астатнія ўсе Каліфы на час, над галавою молат канстытуцыі заўсёды: два тэрміны і арывэдэрчы. Але нельга: каб хто ў лес, хто па дровы, нельга глядзець на разброд і хістаньні раўнадушна, душа ў расейскага прэзыдэнта неабыякавая, славянская…
Пад крылом Прыбалтыка сьпявае свае антырасейскія гімны. Заняволеныя землякі яшчэ чакаюць пуцінскай цьвёрдай рукі. Ён задрамаў, але думка нейкі час супраціўлялася: сьветам можа кіраваць ня самы заможны, а самы нахабны. Неабавязкова нават быць узброеным да зубоў. Дастаткова, каб ён гатовы быў яе выкарыстаць хоць зараз. Досыць іншым нахабнічаць!
Не, не найлепшае месца – драмаць над Прыбалтыкай, Пуцін расплюшчыў вочы.
Калі Шолахаву прэмію давалі, ён у ЦК зьвярнуўся: як Цэнтральны камітэт «паставіцца да таго, калі гэтая прэмія будзе (насуперак клясавым перакананьням швэдзкага камітэту) прысуджаная мне, і што мой ЦК мне параіць?» Масьціты пісьменьнік ня быў упэўнены ў хуткім адказе, таму дапісаў, што зьбіраецца на два-тры месяцы ў Казахстан «и был бы рад иметь весточку до отъезда». ЦК даў згоду, пад ёй подпісы таварышаў Дземічава, Шэлепіна, Усьцінава, Падгорнага і таварыша Андропава самога!
Пуціну зрабілася зьнячэўку сумна і адзінока. Добра было Шолахаву, было да каго зьвярнуцца па падтрымку, было каму пра яго падбаць. Ён, Пуцін, сам вырашае: даваць згоду на Нобэлеўскую прэмію ці не. Калі ты ўсё можаш, нічога па-сапраўднаму, калі шчыра, больш ня хочацца. Як любіў гаварыць палкоўнік, калі ён сам быў яшчэ маёрам, «дарагая лыжка да абеду, Валодзя, запомні сынок». А пасьля пары шклянак палкоўнік любіў дадаць: «А ГДР – наш сапраўдны рай, а іншаму не бываць. Няхай жыве і трымаецца Бэрлінская сьцяна, Валодзя, халодная вайна лепшая за гарачую, як і гарэлка».
«Скрынку гарэлкі і ўсіх назад», успомніўся Пуціну стары анэкдот пра расейца, немца і недарэку-амэрыканца, і ён раптоўна выбухнуў сьмехам.
Гэта ж пра яго, пра Пуціна, панове!