17:30 Грамадзкага актывіста цяпер вязуць у Ваўкавыскі РАУС.
Віталь Гуляк у адзіночку выйшаў у сквэр Воінаў-інтэрнацыяналістаў у Ваўкавыску з украінскім сьцягам. Ён стаў побач з усталяванай як помнік баявой машынай дэсанту. На сабе трымаў плякат: «Не вайне! Пуцін вон».
Віталь Гуляк двойчы прасіў дазволу ў Ваўкавыскім райвыканкаме на правядзеньне пікету супраць вайны ва Ўкраіне, але яму двойчы адмаўлялі, спасылаючыся на няправільна запоўненую заяўку.