Падаем дэталі гэтых перамоваў паводле паведамленьняў «Голасу Амэрыкі».
Паводле словаў прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў часе перамоваў з Арсеніем Яцанюком, пасьля таго, як Віктар Януковіч зьбег, Вярхоўная рада Ўкраіны прыняла на сябе адказнасьць за запаўненьне ўладнага вакууму і сфармавала ўрад, які цяпер ажыцьцяўляе рэформы, а таксама вядзе перамовы з МВФ. І самае галоўнае, сказаў Абама, Вярхоўная рада аддадзеная справе правядзеньня датэрміновых выбараў, падчас якіх украінскі народ сам зможа абраць новую ўладу.
Амэрыканскі прэзыдэнт у прыватнасьці адзначыў:
«Найбольшае выпрабаваньне, перад якім стаіць Украіна, — гэта пагроза яе тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту. Мы дакладна заяўляем, што лічым расейскае ўварваньне ў Крым, прасоўваньне за межы яе ваенных базаў парушэньнем міжнародных законаў і міжнародных дамоўленасьцяў, якія Расея падпісала, і парушэньнем тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны. Мы ўжо казалі, што застаёмся з Украінай і ўкраінскім народам, каб забясьпечыць захаваньне яе тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту. Мы ўсё ведаем пра гістарычныя стасункі Расеі і Ўкраіны, і я думаю, прэм’ер- міністар першым гэта пацьвердзіць. Ён і ўкраінскі ўрад у Кіеве найперш зьвярнуліся да Расейскай Фэдэрацыі, каб вырашыць праблему дыпляматычным шляхам. Але, я думаю, прэм’ер-міністар справядліва настойвае, што іншая краіна ня можа дыктаваць, як Украіне весьці свае справы. Задзейнічаны канстытуцыйны працэс, прызначаныя выбары, якія могуць прывесьці да якіх-небудзь зьменаў статусу Крыма, але гэта не павінна рабіцца пад дулам пісталета».
Барак Абама таксама папярэдзіў Расею і заклікаў Пуціна выбраць дыпляматычны шлях вырашэньня праблемы:
«Мы будзем і надалей казаць расейскаму ўраду, што, калі яны будуць заставацца на абраным імі шляху, ня толькі мы, але і міжнародная супольнасьць, і Эўрапейскі зьвяз будуць вымушаныя прымусіць Расею заплаціць за парушэньне міжнародных законаў з-за ўмяшаньня ва Ўкраіну. Існуе іншы шлях, і мы спадзяемся, што прэзыдэнт Пуцін гатовы стаць на гэты шлях. Але, калі ён не захоча, я перакананы, што міжнародная супольнасьць дружна стане на бок украінскага ўрада і падтрымае адзінства і цэласнасьць Украіны».
Амэрыканскі прэзыдэнт назваў рэфэрэндум у Крыме нелегітымным, сказаў, што ён будзе праводзіцца пад дуламі аўтаматаў. Гэтая дамова, сказаў Абама, парушае ўнутранае ўкраінскае і міжнароднае заканадаўствы. Ён адхіліў тлумачэньні Пуціна пра тое, што падобныя працэсы праходзілі ў іншых краінах. У тых выпадках, сказаў Абама, адбываўся працяглы працэс, часткай якога быў цэнтральны ўрад, і ніводзін з бакоў ня ўводзіў на тэрыторыю іншага войскі. ЗША гэты рэфэрэндум не прызнаюць.
Таксама Абама сказаў, што ЗША дадуць Украіне пакет дапамогі, і зьвярнуўся ў Кангрэс з просьбай як мага хутчэй прыняць закон, які гарантуе прадстаўленьне Ўкраіне крэдыту на суму ў 1 мільярд даляраў.
Арсеній Яцанюк падзякаваў ЗША за падтрымку. Паводле яго слоў, усё, што просіць Украіна ад Расеі, — выконваць свае абавязацельствы і заставацца ў рамках дыпляматычнага працэсу. Украіна ж у сваю чаргу гарантуе, што будзе выконваць усе міжнародныя дамовы. Украінскі прэм’ер заявіў, што Ўкраіна, падпісаўшы палітычную частку дамовы з Эўразьвязам, зможа быць добрым суседам і партнэрам Расеі, аднак не падначаленым.
Пасьля перамоў з прэзыдэнтам ЗША, Арсень Яцанюк пагутарыў з прэсай і падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад сустрэчы з Баракам Абамам:
«Гэта была сумленная, адкрытая дыскусія на тэму, як вырашыць гэты крызіс ва Ўкраіне. Гэта, у прыватнасьці, тычыцца ваеннага ўмяшаньня ва Ўкраіну з боку Расеі. Да гэтага часу існуе магчымасьць для Расеі адвесьці свае войскі, выкарыстоўваючы палітычныя і дыпляматычныя інструмэнты. Мы разумеем, што Расея не сьпяшаецца весьці ніякіх прадметных перамоваў. Але гэта абсалютна непрымальна, каб расейскія боты тапталі ўкраінскую зямлю ў 21-м стагодзьдзі, у парушэньне ўсіх міжнародных дамоваў, парушаючы прынцыпы ААН, ўмешваючыся ў сувэрэнную і незалежную краіну без усялякай на гэта законнай прычыны.
Я хачу дакладна сказаць — ад імя ўрада Украіны — мы гатовыя да перамоваў. Але цяжка весьці перамовы, калі ля тваёй галавы прыставілі дула аўтамата, вырабленага ў Расеі.
Мы заклікаем Расею дзейнічаць у рамках узятых на сябе міжнародных абавязацельстваў і спыніць гэтую непрымальную ваенную інтэрвэнцыю ў сувэрэнную, незалежную краіну. Мы ўдзячныя за падтрымку ЗША, і ў эканамічнай і ў палітычнай плоскасьці. Мы верым, што ў найбліжэйшай будучыні, новы ўкраінскі ўрад будзе гатовы прынесьці рэальныя зьмены. Але каб мы маглі ажыцьцявіць рэформы, мы павінны спыніць расейскіх вайскоўцаў. Гэта наша галоўная ўмова і галоўнае патрабаваньне».
На пытаньне журналістаў, ці можа Пуцін адступіць, Яцанюк сказаў, што гэта залежыць ад таго, якія мэты ў Пуціна. Калі ён хоча стабільнасьці, міру і дабрабыту ў Эўропе, ён павінен адступіць і пачаць прадметныя перамовы. Калі ён хоча перамаляваць мяжы і зьмяніць усю сыстэму глябальнай бясьпекі, і перапісаць наступствы другой сусьветнай вайны, ён будзе працягваць рухацца папярэднім курсам. У гэтым выпадку, яго ідэя ня толькі анэксаваць Крым, але захапіць цэнтральную Ўкраіну, украінскую сталіцу і пачаць вайну.
Маё пасланьне да прэзыдэнта Пуціна такое: «Спадар Пуцін, разбурыце гэтую сьцяну, сьцяну вайны, запалохваньняў і ваеннай агрэсіі. Давайце гаварыць. Пара супакоіцца».
Што Абама сказаў Яцанюку

Што сказаў Яцанюк пасьля сустрэчы з Абамам