16:09
13.3.2014
16:27
13.3.2014
Жывое відэа: Сустрэча Андрэя Іларыёнава, былога дарадцы Пуціна, са студэнтамі Кіева-Магілянскай акадэміі
)
16:45
13.3.2014
Апытаньне «Свабоды»: «У Беларусь уводзяцца дадатковыя сілы расейскай ваеннай авіяцыі. Як вы да гэтага ставіцеся? Ці ня будзе гэтым Беларусь уцягнутая ў расейска-ўкраінскі канфлікт?» Адказвалі жыхары Магілёва.
17:15
13.3.2014
У Івана-Франкоўску зьявіцца плошча Герояў Нябеснай Сотні
Плошча перад будынкам абласной і гарадзкой адміністрацыі ў Івана-Франкоўску будзе насіць імя Герояў Нябеснай Сотні.
Менавіта на гэтай плошчы цягам апошніх месяцаў быў Івана-Франкоўскі Майдан, праходзілі штодзённыя вечы. Трыбунай стаў гаўбец гарадзкой рады.
Гарадзкі старшыня Віктар Анушкевічус таксама паведаміў, што ў будучыні ўлада хоча ўсталяваць на плошчы перад будынкам помнік Героям Нябеснай Сотні замест цяперашняй скульптурнай кампазыцыі, стыль якой «зьяўляецца сымбалем таталітарызму».
18:14
13.3.2014
Цягнібок: Украіна мае права вярнуць ядзерную зброю
Лідэр украінскай партыі «Свабода» Алег Цягнібок лічыць, што ў Украіны ёсьць права вярнуць сабе статус ядзернай дзяржавы.
«Украіна мае права на вяртаньне сабе ядзернага статусу», — заявіў Цягнібок на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.
Ён дадаў, што тэхнічна гэта цяпер цяжка рэалізаваць, але калі Ўкраіна не атрымае належнай падтрымкі ад міжнароднай супольнасьці ў канфлікце з Расеяй, у яе будуць усе правы «атрымаць тую зброю, зь якой Расея будзе лічыцца».
19:33
13.3.2014
Крымскі крызіс у фотаздымках. 13 сакавіка
20:38
13.3.2014
Мапа захопаў ў Крыме: 37 вайсковых частак у аблозе, чатыры — пад акупацыяй
22:14
13.3.2014
Расейскія танкі перамяшчаюцца на Захад
На відэа, загружаным у Youtube адным з карыстальнікаў з аўтарэгістратара ля чыгуначнага пераезду ў Белгародзкай вобласьці, бачна, як некалькі саставаў з ваеннай тэхнікай перамяшчаюцца ў заходнім накірунку.
)