Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі заблякаваныя сайты Грані.Ру, Каспаров.Ру і EJ.Ru


Шэраг расейскіх інтэрнэт-правайдэраў у чацьвер заблякаваў доступ да сайтаў Грані.Ру, Каспаров.Ру і EJ.Ru. Раскамнагляд растлумачыў, што гэтыя сайты ўнесеныя ў рэестар забароненай інфармацыі на патрабаваньне Генпракуратуры за «заклікі да супрацьпраўнай дзейнасьці і ўдзел у масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэньнем устаноўленага парадку». Пра гэта паведамляе сайт grani.ru, які даступны за межамі Расеі.

Генпракуратура распарадзілася таксама заблякаваць доступ да блога Аляксея Навальнага на плятформе Livejournal.com. «Функцыянаваньне дадзенай інтэрнэт-старонкі парушае палажэньні судовага рашэньня аб абраньні меры стрыманьня грамадзяніну, у дачыненьні да якога ўзбуджаная крымінальная справа», – гаворыцца ў паведамленьні Раскамнагляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG