Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт асуджае расейскую інтэрвэнцыю ў Крыме


Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту асудзілі дзеяньні Расеі ў Крыме і выказаліся ў падтрымку новых украінскіх уладаў.

У сваёй рэзалюцыі ЭП адзначанае, што Крым — неад’емная частка тэрыторыі Ўкраіны і «быў прызнаны такой РФ і міжнароднай супольнасьцю».

Аўтары рэзалюцыі заклікалі да ўрэгуляваньня крызісу, «вываду ўсіх узброеных сілаў, якія незаконна знаходзяцца на ўкраінскай тэрыторыі», запатрабавалі «поўнай павагі да міжнароднага права і абавязаньняў, якія вынікаюць зь дзейных канвэнцыяў».

ЭП адзначае: тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны была гарантаваная Расеяй, ЗША і Вялікай Брытаніяй у Будапэшцкім мэмарандуме, падпісаным з Украінай.

Эўрадэпутаты мяркуюць, што «наладжваньне канструктыўнага дыялёгу — найлепшы сродак, каб дамагчыся прагрэсу на шляху вырашэньня любога канфлікту і дасягненьня доўгатэрміновай стабільнасьці ва Ўкраіне».

Эўрадэпутаты выказаліся за разгортваньне місіі назіральнікаў АБСЭ ў Крыме, падтрымалі ініцыятыву стварэньня кантактнай групы пад эгідай АБСЭ, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG