Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ва Ўкраіне, 13 сакавіка

Барак Абама на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком заявіў, што пасланьне на адрас Расеі застаецца ранейшым: калі Масква ня зьменіць курсу, ёй давядзецца заплаціць за гэта.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ)
23:39 13.3.2014

Бойка на мітынгу ў Данецку. Адзін забіты

23:38 13.3.2014

У Расеі заблякаваныя сайты Грані.Ру, Каспаров.Ру і EJ.Ru

22:36 13.3.2014

Расея падтрымала адпраўку місіі АБСЭ ва Ўкраіну

22:35 13.3.2014

ЗША рыхтуюць «шэраг крокаў» у выпадку правядзеньня рэфэрэндуму ў Крыме

22:14 13.3.2014

Расейскія танкі перамяшчаюцца на Захад


На відэа, загружаным у Youtube адным з карыстальнікаў з аўтарэгістратара ля чыгуначнага пераезду ў Белгародзкай вобласьці, бачна, як некалькі саставаў з ваеннай тэхнікай перамяшчаюцца ў заходнім накірунку.

)
22:03 13.3.2014

Расейская інтэлігенцыя склікае кангрэс супраць вайны



20:38 13.3.2014

Мапа захопаў ў Крыме: 37 вайсковых частак у аблозе, чатыры — пад акупацыяй

20:27 13.3.2014

Чаму Крым ня мае права аддзяляцца? І чаму ён усё роўна гэта зробіць?

20:26 13.3.2014

Супраць чыноўнікаў завялі справу за спрыяньне «цітушкам»

19:33 13.3.2014

Крымскі крызіс у фотаздымках. 13 сакавіка


18:55 13.3.2014

Расейскі бізнэсовец ва Ўкраіне: Масква не пралічвае страты ад «прыватызацыі» Крыму

18:14 13.3.2014

Цягнібок: Украіна мае права вярнуць ядзерную зброю


Лідэр украінскай партыі «Свабода» Алег Цягнібок лічыць, што ў Украіны ёсьць права вярнуць сабе статус ядзернай дзяржавы.

«Украіна мае права на вяртаньне сабе ядзернага статусу», — заявіў Цягнібок на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

Ён дадаў, што тэхнічна гэта цяпер цяжка рэалізаваць, але калі Ўкраіна не атрымае належнай падтрымкі ад міжнароднай супольнасьці ў канфлікце з Расеяй, у яе будуць усе правы «атрымаць тую зброю, зь якой Расея будзе лічыцца».
17:51 13.3.2014

Хто ў Расеі за анэксію Крыму і хто супраць?

17:16 13.3.2014

«Да суботы вайна не пачнецца» — апытаньне на вуліцах Менску

17:15 13.3.2014

У Івана-Франкоўску зьявіцца плошча Герояў Нябеснай Сотні


Плошча перад будынкам абласной і гарадзкой адміністрацыі ў Івана-Франкоўску будзе насіць імя Герояў Нябеснай Сотні.

Менавіта на гэтай плошчы цягам апошніх месяцаў быў Івана-Франкоўскі Майдан, праходзілі штодзённыя вечы. Трыбунай стаў гаўбец гарадзкой рады.

Гарадзкі старшыня Віктар Анушкевічус таксама паведаміў, што ў будучыні ўлада хоча ўсталяваць на плошчы перад будынкам помнік Героям Нябеснай Сотні замест цяперашняй скульптурнай кампазыцыі, стыль якой «зьяўляецца сымбалем таталітарызму».
16:45 13.3.2014
Апытаньне «Свабоды»: «У Беларусь уводзяцца дадатковыя сілы расейскай ваеннай авіяцыі. Як вы да гэтага ставіцеся? Ці ня будзе гэтым Беларусь уцягнутая ў расейска-ўкраінскі канфлікт?» Адказвалі жыхары Магілёва.
16:37 13.3.2014

Эўрапарлямэнт асуджае расейскую інтэрвэнцыю ў Крыме

16:27 13.3.2014

Жывое відэа: Сустрэча Андрэя Іларыёнава, былога дарадцы Пуціна, са студэнтамі Кіева-Магілянскай акадэміі


)
16:23 13.3.2014

Украіна адмовілася ад СНД у Менску

16:09 13.3.2014

Дэпутат Дзярждумы прызнаў наяўнасьць расейскіх войскаў у Крыме

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG