З пачаткам расейскай вайсковай агрэсіі ў Крыме камандзіры часьці Яўген Васін і ягоны намесьнік Андрэй Іванічэнка адмовіліся выконваць ультыматум расейскіх спэцназаўцаў здаць зброю і вывесілі над часьцю ўкраінскі сьцяг.
Падтрымаць вайскоўцаў беларускі гурт запрасіла ўкраінскае агенцтва «Артполе».
Адбыўся канцэрт 10 сакавіка. «Гэтыя хлопцы кранулі суворую ваенна-марскую душу. Мастацтва перамагло ўсе перашкоды і палітычныя глупствы. Канцэрт быў шыкоўны», — напісаў у фэйсбуку капітан другога рангу Андрэй Іванічэнка.
PortMone выправіўся ў Крым звычайным складам: Аляксей Варсоба (акардэон), Сяргей Краўчанка (пэркусія), Аляксей Ванчук (бас-гітара). З агенцтва «Артполе» паехалі Тацяна Манзюк, Вольга Міхайлюк, Вадзім Ількоў.
Вярнуўшыся ў Менск, Аляксей Варсоба апавёў, як гэта было.
«Нашы сябры — агенцтва «Артполе» — проста зьвярнуліся да нас з просьбай пра дапамогу. І мы не маглі ніяк адмовіцца, бо ўнутры спрацаваў нейкі мэханізм: «Калі я адмаўляюся — гэта здрада».
Сябры казалі, што мы былі «як апошні патрон». Гэта значыць, што яны зьвярталіся і да іншых музыкаў, але ня ўсе «змаглі».
Ехалі мы менавіта ў гэтую часьць, бо нашы сябры хацелі, каб мы гралі менавіта для іх.
Яшчэ адзін канцэрт у нас быў у Сімфэропалі.
Дабірацца было ня так цяжка. На мяжы памежнікі спакойныя. Пасьля, ужо праз два блёк-пасты «самаабароны Севастопаля», мы даехалі да часьці.
«Самаабарона» — гэта недзе па 15 хлапцоў у кожным пасьце. Паводзяць сябе вельмі беспардонна. Я заўважаў, што яны часта былі пад хмяльком, раскаваныя, упэўненыя. Як я зразумеў, яны нічога не вырашаюць, а стаяць там толькі дзеля таго, каб паведамляць «каму трэба».
Вядома, гэты антураж прымушае нэрвавацца. Незразумела, як правільна адказваць на іхнія пытаньні. Яны напружана глядзелі ў твар. Размаўлялі з нашымі арганізатарамі, а пасьля пыталіся: «А чаму гэтыя хлопцы маўчаць?» — паказваючы на нас. Яны могуць аглядаць машыны, кантраляваць праход-праезд па дарогах.
Калі мы казалі, што беларусы, то да нас больш ляяльна ставіліся. Але я ведаю, і правадніца нам казала, што яны могуць проста парваць украінскія пашпарты. А калі мы ўжо ехалі назад, да правадніцы падыходзілі людзі і пыталіся, ці ёсьць у цягніку той ці іншы чалавек.
Мы казалі, што едзем з канцэртам у Севастопаль. Гэта было ня так, але каб ехаць далей, мы так казалі.
«Зялёныя чалавечкі» — гэта вайскоўцы. Гэта ўжо трошкі іншая гісторыя. Яны, як правіла, недзе побач і ня дзейнічаюць так публічна, як самаабарона. Але ўкраінскія вайскоўцы нам казалі, што яны не асабліва хаваюцца. Нам паказвалі: вось там снайпэр, і яго відаць. Паводле ваенных законаў, напэўна, такога не павінна быць.
Мне здаецца, што калі Крым сапраўды прарасейскі і хоча далучыцца да Расеі, то навошта тады гэтыя войскі? Абсалютна зразумела, што сілы ёсьць розныя. Можа, нехта і хоча. Але, найхутчэй, толькі Севастопаль, у мяне склалася такое ўражаньне.
Што да крымскіх татараў, то яны, вядома, ня хочуць да Расеі. Яны нядаўна перажылі дэпартацыю і спадзяваліся, што хаця б іх дзеці будуць жыць на радзіме. Адчуваецца іхны адчай. Шмат хто прадае кватэры і зьяжджае. Яны адчуваюць пагрозу.
Гэта зялёнае, вельмі ўтульнае месца. Было сонца, вельмі цёпла, распусьціліся кветкі, заквітнелі абрыкосы. Нішто не нагадвала пра тое, што там адбываецца. Толькі падкрэсьлены спакой у вайсковай часьці, стрыманасьць вайскоўцаў.
Яны шмат чаго распавядалі, але прасілі, каб гэта не было публічным. Мне здаецца, што ўнутраны іхны стан такі, што вось заўтра будзе загад — і ўсё вырашыцца ў адзін момант.
Яны маюць намер «стаяць да апошняга». Што гэта значыць — не зусім відавочна. Распавядалі, што некаторыя вайскоўцы перапрысягаюць.
Гэта быў адмысловы канцэрт. У прамым сэнсе яго нават складана назваць канцэртам. Ну, як на фронце выступаеш. Нават не перадам зараз, дагэтуль не знайшоў словаў. І трывога была, і, зь іншага боку, нібыта рабіў нешта для сваіх блізкіх сяброў. Гэта было правільна — тое, што мы зрабілі.
Калі мы ехалі туды, нам сапраўды было страшна. Здавалася, што едзем у небясьпеку. Ня ведалі ўсяго і думалі, што, магчыма, гэта безразважны ўчынак.
Але калі мы перасеклі ўкраінскую мяжу, стала спакайней. Калі дабраліся да Сімфэропаля — яшчэ спакайней. А калі адыгралі канцэрт — проста тэмпэратура паднялася. Нэрвы сталі «выходзіць». Стала прасьцей. Стала зразумела, што гэта ўсё ціск, і інфармацыйны ціск таксама, што ўсё гэта наўмысна зацягнута, што ўсе тыя вайскоўцы ў Крыме — гэта хутчэй пагрозьлівая дэкарацыя.
Мне здаецца, што, гаворачы пра Крым, трэба ставіць іншыя акцэнты. Шмат інфармацыі проста нагнятаецца. І крымскія вайскоўцы, і крымскія грамадзяне ўсё правільна разумеюць. Там няма аніякіх фашыстаў.
Але ціск настолькі беспрэцэдэнтны, што вынікі рэфэрэндуму, думаю, вядомыя. Ніякага выбару насамрэч ня будзе.

Сябры казалі, што мы былі «як апошні патрон»
«Нашы сябры — агенцтва «Артполе» — проста зьвярнуліся да нас з просьбай пра дапамогу. І мы не маглі ніяк адмовіцца, бо ўнутры спрацаваў нейкі мэханізм: «Калі я адмаўляюся — гэта здрада».
Сябры казалі, што мы былі «як апошні патрон». Гэта значыць, што яны зьвярталіся і да іншых музыкаў, але ня ўсе «змаглі».
Ехалі мы менавіта ў гэтую часьць, бо нашы сябры хацелі, каб мы гралі менавіта для іх.
Яшчэ адзін канцэрт у нас быў у Сімфэропалі.
Да нас як да беларусаў «самаабарона» ставіліся больш ляяльна
Дабірацца было ня так цяжка. На мяжы памежнікі спакойныя. Пасьля, ужо праз два блёк-пасты «самаабароны Севастопаля», мы даехалі да часьці.
«Самаабарона» — гэта недзе па 15 хлапцоў у кожным пасьце. Паводзяць сябе вельмі беспардонна. Я заўважаў, што яны часта былі пад хмяльком, раскаваныя, упэўненыя. Як я зразумеў, яны нічога не вырашаюць, а стаяць там толькі дзеля таго, каб паведамляць «каму трэба».
«Самаабарона» — гэта недзе па 15 хлапцоў у кожным пасьце. Паводзяць сябе вельмі беспардонна. Я заўважаў, што яны часта былі пад хмяльком
Вядома, гэты антураж прымушае нэрвавацца. Незразумела, як правільна адказваць на іхнія пытаньні. Яны напружана глядзелі ў твар. Размаўлялі з нашымі арганізатарамі, а пасьля пыталіся: «А чаму гэтыя хлопцы маўчаць?» — паказваючы на нас. Яны могуць аглядаць машыны, кантраляваць праход-праезд па дарогах.
Калі мы казалі, што беларусы, то да нас больш ляяльна ставіліся. Але я ведаю, і правадніца нам казала, што яны могуць проста парваць украінскія пашпарты. А калі мы ўжо ехалі назад, да правадніцы падыходзілі людзі і пыталіся, ці ёсьць у цягніку той ці іншы чалавек.
Мы казалі, што едзем з канцэртам у Севастопаль. Гэта было ня так, але каб ехаць далей, мы так казалі.
«Зялёныя чалавечкі» не хаваюцца
«Зялёныя чалавечкі» — гэта вайскоўцы. Гэта ўжо трошкі іншая гісторыя. Яны, як правіла, недзе побач і ня дзейнічаюць так публічна, як самаабарона. Але ўкраінскія вайскоўцы нам казалі, што яны не асабліва хаваюцца. Нам паказвалі: вось там снайпэр, і яго відаць. Паводле ваенных законаў, напэўна, такога не павінна быць.
Сытуацыя ў Крыме абсурдная
Мне здаецца, што калі Крым сапраўды прарасейскі і хоча далучыцца да Расеі, то навошта тады гэтыя войскі? Абсалютна зразумела, што сілы ёсьць розныя. Можа, нехта і хоча. Але, найхутчэй, толькі Севастопаль, у мяне склалася такое ўражаньне.
Што да крымскіх татараў, то яны, вядома, ня хочуць да Расеі. Яны нядаўна перажылі дэпартацыю і спадзяваліся, што хаця б іх дзеці будуць жыць на радзіме. Адчуваецца іхны адчай. Шмат хто прадае кватэры і зьяжджае. Яны адчуваюць пагрозу.
Часьць А4368 — гэта, здаецца, былы санаторый
Гэта зялёнае, вельмі ўтульнае месца. Было сонца, вельмі цёпла, распусьціліся кветкі, заквітнелі абрыкосы. Нішто не нагадвала пра тое, што там адбываецца. Толькі падкрэсьлены спакой у вайсковай часьці, стрыманасьць вайскоўцаў.
Яны шмат чаго распавядалі, але прасілі, каб гэта не было публічным. Мне здаецца, што ўнутраны іхны стан такі, што вось заўтра будзе загад — і ўсё вырашыцца ў адзін момант.
Яны маюць намер «стаяць да апошняга». Што гэта значыць — не зусім відавочна. Распавядалі, што некаторыя вайскоўцы перапрысягаюць.
Гэта быў канцэрт для блізкіх сяброў
Гэта быў адмысловы канцэрт. У прамым сэнсе яго нават складана назваць канцэртам. Ну, як на фронце выступаеш. Нават не перадам зараз, дагэтуль не знайшоў словаў. І трывога была, і, зь іншага боку, нібыта рабіў нешта для сваіх блізкіх сяброў. Гэта было правільна — тое, што мы зрабілі.
І трывога была, і, зь іншага боку, нібыта рабіў нешта для сваіх блізкіх сяброў
Калі мы ехалі туды, нам сапраўды было страшна. Здавалася, што едзем у небясьпеку. Ня ведалі ўсяго і думалі, што, магчыма, гэта безразважны ўчынак.
Але калі мы перасеклі ўкраінскую мяжу, стала спакайней. Калі дабраліся да Сімфэропаля — яшчэ спакайней. А калі адыгралі канцэрт — проста тэмпэратура паднялася. Нэрвы сталі «выходзіць». Стала прасьцей. Стала зразумела, што гэта ўсё ціск, і інфармацыйны ціск таксама, што ўсё гэта наўмысна зацягнута, што ўсе тыя вайскоўцы ў Крыме — гэта хутчэй пагрозьлівая дэкарацыя.
На рэфэрэндуме выбару ня будзе