Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына не пашле назіральнікаў ва Ўкраіну


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Украінскія пытаньні паступалі сёньня старшыні ЦВК падчас анлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА.

Андрэй Малахоўскі зь Менску запытаў, ці атрымлівала ЦВК Беларусі запрашэньне ад арганізатараў рэфэрэндуму, які пройдзе ў Крыме 16 сакавіка. На што Ярмошына адказала: «Не, не паступала».

Адказ на пытаньне, ці плянуецца ўдзел назіральнікаў ад ЦВК Беларусі на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 25 траўня Ярмошына дала больш шырокі: «Запрашэньня не было, таму на дадзены момант нічога не плянуецца. Хачу падкрэсьліць, што з часоў аранжавага Майдану ў Кіеве ўкраінскія ўлады і арганізатары выбараў ня вельмі ахвотна запрашалі на выбарчыя кампаніі назіральнікаў ад СНД. Больш таго, нейкі час не запрашалі ні нас, ні дэпутатаў парлямэнту. Таму я не выключаю, што запрашэньне і на гэты раз ня будзе накіроўвацца ў краіны СНД».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG