Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Данькоў пра жодзінскую турму: Я ў ГУЛАГу


Уладальнік аднаго зь першых беларускіх казіно "Данькоў-клюб" Юры Данькоў, які пасьля суду зьмешчаны ў жодзінскую калёнію, у лісьце сваякам назваў жахлівымі ўмовы ў калёніі, куды ён трапіў.

«Я ў ГУЛАГу». Гэтак коратка напісаў муж пра тое, што зь ім цяпер адбываецца«, — паведаміла карэспандэнту Свабоды жонка асуджанага Натальля Данькова.

У сьнежні мінулага году Маскоўскі суд Менску прызнаў Юрыя Данькова вінаватым у эканамічных злачынствах, а таксама ў арганізацыі ў клюбе прытону, і асудзіў на 8 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Юры Данькоў вінаватым сябе не прызнаў і заявіў у судзе, што гарадзкая міліцыя сфальшавала ягоную справу на замову замежных інвэстараў у гульнявы бізнэс. Юры Данькоў падаў скаргу на прысуд. Калі будзе разгледжаная ягоная скарга?

«Дагэтуль разгляд ня тое што не прызначылі, але нават не перадалі справу ў Менскі гарадзкі суд. Кажу адвакатам, што трэба скардзіцца, а тыя кажуць у адказ, што бессэнсоўна», — паведаміла Натальля Данькова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG