Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастанова Рады: Януковіч — не прэзыдэнт. Януковіч: Гэта пераварот. Цімашэнка — на волі

абноўлена

Украіна мяняецца на вачах. Прызначаныя выбары прэзыдэнта, кіяўляне сьпяшаюцца на экскурсію ў палацы Януковіча, сэпаратысты Добін і Кернес уцяклі ў Расею. Помнікі Леніну валяць паўсюль.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

08:39 22.2.2014

Галоўнае за ноч на 22 лютага


Агляд падзеяў
08:50 22.2.2014

Кіеўская вайна ў фотаздымках. 21-22 лютага

Падборка фотаздымкаў міжнародных агенцтваў
10:03 22.2.2014

Памежнікі і МУС: Наконт Захарчанкі нічога ня ведаем

Прадстаўнікі памежнага камітэту і Міністэрства ўнутраных справаў не пацьвярджаюць інфармацыю, што былы выканальнік абавязкаў кіраўнік МУС Украіны Віталь Захарчанка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

10:57 22.2.2014
У эфіры праграмы «Тычыцца кожнага» на телеканале «Інтер» журналістка Лідзія Панькоў замест рамантычнай гісторыі каханьня зь беркутаўцам распавяла пра нянавісьць да ўкраінскай улады.

«Вы, напэўна, хочаце пачуць ад мяне гісторыю пра тое, як я голымі рукамі стрымлівала цэлы атрад „Беркута“? І як адзін зь беркутаўцаў закахаўся ў мяне? Але я раскажу вам трохі іншую гісторыю. Пра гэта, як я голымі рукамі разьцягвала пазаўчора трупы людзей. І пра гэта, як загінула два маіх сябра. Я прыйшла на праграму толькі таму, што гэта — просты эфір. Каб сказаць усім, як я ненавіджу Захарчанку, Клюева, Януковіча, Лукаша і іншых. І як я ўзьненавідзела беркутаўцаў. І ўсіх разам зь ім, хто выконваў злачынныя загады ўлады».

11:13 22.2.2014

Пачалася сэсія Вярхоўнай Рады. Сьпікер Уладзімер Рыбак падаў заяву пра адстаўку.

11:21 22.2.2014

Януковіч зьехаў зь Межыгор’я


Журналістаў 5 каналу пусьцілі ў рэзыдэнцыю Януковіча Межыгор’е.
11:24 22.2.2014

Дзе Януковіч, невядома — Турчынаў

Алег Цягнібок заклікаў Раду выбраць новага сьпікера, прызначыць кіраўнікоў Генэральнай пракуратуры, Службы бясьпекі Ўкраіны, МУС, правесьці датэрміновыя выбары прэзыдэнта на канец траўня.

Большасьць вынакальнікаў абавязкаоў міністраў разьбегліся, Януковіч знаходзіцца невядома дзе. Адзіны органам застаецца Вярхоўная Рада, заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчыны» Аляксандар Тручынаў.

Ён заклікаў сёньня ж абраць новага сьпікера Рады і новага выканаўца абавязкаў прэм’ера.
11:26 22.2.2014
Ігар Калетнік, віцэ-сьпікер Вярхоўнай рады з Куністычнай партыі Ўкраіны таксама падаў у адстаўку, — паведаміў віцэ-сьпікер Кашулінскі.
11:30 22.2.2014

Чавусаў: «Трэба адказаць, ці беларускай апазыцыя прапануе ўкраінскі сцэнар»

Палітоляг Юры Чавусаў лічыць, што пакуль яшчэ вельмі рана рабіць канчатковыя высновы што да падзеяў ва Ўкраіне і магчымай адстаўкі прэзыдэнта Віктара Януковіча
11:38 22.2.2014

Клічко: патрэбныя датэрміновыя выбары


Лідэр партыі «Ўдар» Віталь Клічко заявіў на сэсіі Вярхоўнай Рады: «Януковіч сам адсунуў сябе ад выкананьня абавязкаў, ён пакінуў Кіеў, толькі адзін выхад з сытуацыі — адстаўка Януковіча і датэрміновыя выбары, не пазьней за 25 траўня».

Ён заклікаў грамадзянаў Украіны зьберагаць спакой.
11:41 22.2.2014

Януковіч пакінуў Украіну — дэпутат Ляшко


Дэпутат Алег Ляшко заявіў, што Віктар Януковіч не падпісаў закон аб вяртаньні Канстытуцыі 2004 года, пакінуў краіну, адхіліўся ад выкананьня абавязкаў, што зьяўляецца падставай для імпічмэнту.
11:43 22.2.2014

Ленінапад ва Ўкраіне



Глядзець «Ленінапад» ва Ўкраіне на вялікай мапе
12:07 22.2.2014

Класкоўскі: Беларуская прапаганда будзе палохаць сытуацыяй ва Ўкраіне


Палітоляг Аляксандр Класкоўскі лічыць, што напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году беларуская прапаганда будзе выкарыстоўваць падзеі на Ўкраіне з мэтай запалохваньня людзей забурэньнямі і праліцьцём крыві ў выніку народнага паўстаньня.
12:37 22.2.2014

Ці прытуліць Лукашэнка Януковіча?

Палітоляг Аляксандр Класкоўскі лічыць, што беларускія ўлады цалкам могуць прадаставіць прытулак прадстаўнікам рэжыму Віктара Януковіча, таму што, як паказвае досьвед, шмат хто з дыктатараў атрымлівалі публічную падтрымку з боку беларускага кіраўніка.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG