«Украінскі сюжэт разгортваецца. Разгортваецца драматычна і трагічна. І менавіта ад таго, якая будзе пэрспэктыва там, будзе залежыць і ўплыў украінскіх падзеяў на Белаурусь. Сёньня пасыянарныя людзі перажываюць і адчуваюць драйв ад таго, што праціўнікі аўтарытарнага кіраўніка ва Ўкраіне калі не перамагаюць, то ідуць у актыўны наступ і прымушаюць Януковіча ісьці на саступкі. Але гэта яшчэ не фінал. І тое, што гэтыя саступкі даліся цаной крыві, выклікае неадназначную рэакцыю. Менавіта на гэтым будзе гуляць беларуская ўлада і беларуская прапаганда. То бок, перад выбарамі 2015 году, асабліва, калі ўкраінскія падзеі не прывядуць да хуткіх посьпехаў, беларуская прапаганда будзе казаць: вы ж ня хочаце па такім шляху пайсьці, каб такія забурэньні былі, каб столькі крыві лілося, каб былі эканамічныя праблемы», — сказаў Аляксандр Класкоўскі.
Палітоляг Аляксандр Класкоўскі лічыць, што напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году беларуская прапаганда будзе выкарыстоўваць падзеі на Ўкраіне з мэтай запалохваньня людзей забурэньнямі і праліцьцём крыві ў выніку народнага паўстаньня.
Самае папулярнае
1