Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. Галоўнае за ноч на 22 лютага


Агляд падзеяў.

Вярхоўная Рада прагаласавала за адхіленьне ад пасады выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Віталя Захарчанкі і прыняла закон, які дэкрыміналізуе шэраг артыкулаў, па якіх асудзілі экс-прэм’ер-міністра Ўкраіны Юлію Цімашэнку.

Адвакат Юліі Цімашэнкі заявіў, што неўзабаве яна зможа выйсьці на волю.

Актывісты Эўрамайдану абвесьцілі, што ня будуць разыходзіцца, пакуль прэзыдэнт Віктар Януковіч не падасьць ў адстаўку. На прыняцьце гэтага рашэньне яму адвялі час да 10 раніцы 22 лютага. «Правы сэктар» заявіў са сцэны Майдану, што ў выпадку невыкананьня гэтага патрабаваньня актывісты пойдуць на ўзброены штурм.

Украінскія СМІ паведамілі, што Віктар Януковіч з уласнай аховай выляцеў у Харкаў, а адхілены ад пасады выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Віталь Захарчанка — накіраваўся ў Беларусь.

Самаабарона Эўрамайдану ззяла пад ахову будынкі адміністрацыі прэзідэнта, урада і Вярхоўнай Рады.

У сеціва трапіў запіс, на якім кожны з 40 ровенскіх «беркутаўцаў», якія прыбылі з Кіева, публічна пакаіліся перад землякамі за «ўдзел у крывавай вайне супраць уласнага народа».

Працяг ленінападу. Гэтым разам помнік Леніну зруйнавалі ў Днепрапятроўску, які знаходзіцца ва Ўсходняй Украіне.

Ленінапад ва Ўкраіне


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG