Рада прагаласавала за вызваленьне Юліі Цімашэнка. Таксама Міністрам унутраных спраў абраны намесьнік камэнданта #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
Жэня Цімашэнка плача ў Радзе пасьля таго, як дэпутаты прагаласавалі за неадкладнае вызваленьне яе мамы #євромайдан http://t.co/3qNzyCSPd8
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
RT @HromadskeTV: Аваков: до керівництва МВС увійдуть представники Правого сектору та Самооборони #рада7 #Євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
Раззлаваны натоўп злавіў пад Радай нардэпа ад Партыі Рэгіёнаў і спрабаваў ўчыніць самасуд. Клічко выратаваў #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
Вярхоўная Рада рыхтуецца ліквідаваць «Беркут»
Пра падрыхтоўку адпаведнага праекту заявіў лідар «Свободы» Алег Цягнібок. Паводле Цягнібока, замест гэтага спэцппадразьдзяленьня трэба будзе стварыць народную патрыятычную структуру, якая будзе выконваць адказныя заданьні.
У шпіталь да Юліі Цімашэнкі прыехаў начальнік калёніі
Да Юліі Цімашэнка, якая знаходзіцца ў шпіталі, прыехаў начальнік Качанаўскай папраўчай калёніі Ігар Калпашчыкаў — паведамляе Інтэрфакс.
Камэнтароў для прэсы ён не даваў. Каля будынка шпіталя знаходзяцца прыхільнікі Цімашэнкі.
Юлія Цімашэнка была вызваленая сёньня рашэньнем Вярхоўнай Рады.
Януковіч, магчыма, падаў у адстаўку
Прадстаўнікі апазыцыйных партый Украіны паведамляюць, што Януковіч падаў у адстаўку. Чакаюць абвяшчэньня ў Радзе.
Дарадца прэзыдэнта Ганна Герман абвергла паведамленьні пра адстаўку Януковіча
«Не!» — адказала Ганна Герман на запытаньне, ці сапраўды Віктар Януковіч падаў у адстаўку. Чуткі пра тое, што ўкраінскі прэзыдэнт падаў у адстаўку зьявіліся некалькі хвілінаў таму.
В Межигір'ї знайшли папки в яких містилась інформація про активістів #євромайдан'у,як злочинців.Їх не встигли спалити pic.twitter.com/sUFbPTtuL6
— Христя/патріотка/ (@Chris_on_Mars) February 22, 2014
Януковіч заяўляе пра дзяржаўны пераварот і абвяргае адстаўку
Такую заяву зрабіла дарадца прэзыдэнта, народны дэпутат ад Партыі Рэгіёнаў Ганна Герман.
Паведамленьні пра тое, што Віктар Януковіч падаў у адстаўку, зьявіліся гадзіну таму.
Прадстаўнік Януковіча ў ВР ня можа пацьвердзіць інфармацыю пра яго адстаўку
Юры Мірашнічэнка, прадстаўнік украінскага прэзыдэнта ў Вярхоўнай Радзе, ў эфіры Пятага каналу заявіў, што ён ня можа пацвьердзіць ці абвергнуць інфармацыю пра тое, што Віктар Януковіч падаў у адстаўку.
Словы Мірашнічэнкі — рэакцыя на шматлікія паведамленьні ўкраінскіх СМІ і сацыяльных сетак. Мірашнічэнка заяўляе, што яны намагаюцца зьвязацца зь Віктарам Януковічам і атрымаць інфармацыю непасрэдна ад яго.
Мірашнічэнка пацьвердзіў, што абвяшчэньне заявы Віктара Януковіча чакаецца пазьней. Аднак які зьмест будзе мець гэтая заява, ён ня ведае.