08:16
21.2.2014
Перамовы снайпэраў на дахах над Майданам
08:43
21.2.2014
Намесьнік начальніка Генштаба Ўзброеных сіл Украіны падаў у адстаўку
Генэрал-лейтэнант Юры Думанскі ў сваім рапарце выказаў нязгоду з палітыкай уцягваньня ўнутраных сіл Украіны ў вырашэньне грамадзкага канфлікты.«Сёньня адбываецца ўцягваньне вайсковых у гражданскі канфлікт, што зьяўляецца недапушчальным. Гэта можа прывесьці да гібелі як ваеннаслужачых, так і мірных грамадзянаў, гэтага нельга дапусьціць. Гэта мая ўласная пазыцыя як грамдазяніна, афіцэра, кіраўніка, які адказвае за сваіх падначаленых», — патлумачыў свой учынак Думанкі агенцтву УНІАН.
Напярэдадні ў адстаўку з гэтых жа прычынаў падаў кіраўнік Генштаба Украіны Уладзімер Замана.
08:44
21.2.2014
Ноч на Майдане прайшла спакойна
На Майдане мінула першая за апошні час спакойная нач. Не луналі выбухі света-шумавых гранат, не ляталі кактэйлі Молатава.Сілавікоў паблізу барыкад ня бачна. Разам з тым, дэманстрантам іхныя кіраўнікі забараняюць выходзіць за пэрымэтр, баючыся снайпэраў.
08:56
21.2.2014
Мэтро запрацуе, апроч станцый «Храшчацік» і «Майдан Незалежнасьці»
Сёньня запрацуюць усе станцыі мэтро ў Кіеве. Аднак станцыі «Храшчацік» і «Майдан Незалежнасьці», будуць працаваць толькі для пераходаў пасажыраў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Кіеўскага мэтрапалітэна.
Станцыі «Храшчацік» і «Майдан Незалежнасьці» застаюцца закрытымі для ўваходу і выхаду пасажыраў і працуюць толькі для перасадкі зь лініі на лінію, піша Ўкраінская праўда.
09:26
21.2.2014
09:27
21.2.2014
Перамовы ў Януковіча цягнуліся 9 гадзінаў
У перамовах паводле вывядзеньня Ўкраіны з палітычнага крызысу удзельнічалі лідары апазыцыі Арсень Яцэнюк («Батьківщина»), Алег Цягнібок («Свобода»), Вітлаь Клічко («Удар»), кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы Франк-Вальтэр Штайнмаер і Радаслаў Сікорскі, а таксама расейскі амбудсмэн Уладзімер Лукін.Міністар замежных спраў Польшчы па дарозе на чарговы раўнд перамоваў зь Януковічам:
Min. @sikorskiradek @LaurentFabius i #FrankWalterSteinmeier w drodze na kolejne spotkanie z Prez. Janukowyczem #Kijów pic.twitter.com/FuyXepRjDb
— Marcin Wojciechowski (@maw75) February 20, 2014
10:06
21.2.2014
Данецкія рэгіяналы вярнуліся з Кіева дамоў, не выходзячы з цягніка
Прыхільнікі Партыі рэгіёнаў, якія прыбылі ўчора з Данецка ў Кіеў, накіраваліся назад, не выходзячы з цягніка.Паводле УНІАН, пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў сакратар Данецкага гарадзкога савета Сяргей Багачоў: «Учора мы адпраўлялі сваіх землякоў у Кіеў для ўдзелу ў мірных акцыях. Але, як толькі зьявілася інфармацыя аб узброеных сутыкненьнях , было прынята рашэньне, каб яны заставаліся на месцы, у вагонах і чакалі адпраўкі назад».
10:25
21.2.2014
Колькасьць загінуўшых праваахоўнікаў вырасла да 16 чалавек — МУС
130 супрацоўнікаў органаў унутраных спраў дастаўленыя ў мэдустановы з агнястрэльнымі раненьнямі. Усяго з 18 лютага па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 565 супарцоўнікаў органаў унутраных спраў, зь іх 410 — шпіталізаваны, паведамляе МУС Украіны.
11:06
21.2.2014
Акцыя салідарнасьці з Украінай у Берасьці
А 18 гадзіне 21 лютага плянуецца акцыя салідарнасьці з Украінай каля ўкраінскага консульства (вуліца Вароўскага, 19).Пра правядзеньне акцыі паведаміла грамадзкая актывістка Аксана Іванюк: «Гэтай краіне як нікому патрэбная зараз падтрымка. Арганізаваць акцыю салідарнасьці — гэта адзінае, што я магу зрабіць, і я вельмі прашу мяне падтрымаць», — паведаміла Аксана Свабодзе.
11:17
21.2.2014
Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці пагадненьня зь Януковічам
Прэсавая служба Януковіча афіцыйна паведаміла пра завяршэньне перамоваў па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў дзяржаве пры ўдзеле самога Віктара Януковіча, лідэраў апазыцыі і прадстаўнікоў Эўрапейскага Зьвязу ды Расеі.
11:19
21.2.2014
Раскол ва ўкраінскім войску
Міністэрства абароны Ўкраіны, якім кіруе выканаўца абавязкаў міністра Павал Лебедзеў, паведаміла h пра ўмовы прымяненьня зброі супраць пратэстоўцаў.
11:24
21.2.2014
Рада абмяжоўвае паўнамоцтвы Януковіча
Паводле заявы сьпікера Ўладзімера Рыбака, першае пытаньне — вяртаньне да Канстытуцыі 2004 года, якая прадугледжвае парлямэнцка-прэзыдэнцкую форму кіраўніцтва.Паседжаньне Вярхоўнай Рады пачалося каля 10 гадзіны па кіеўскім часе. У сэсійнай залі прысутныя дэпутаты ўсіх фракцый. Сьпікер Уладзімер Рыбак заявіў, што падпісаў ўчарашнюю пастанову Рады пра спыненьне выкарыстаньня сілы і адвод сілавікоў у казармы.
«Нам трэба вярнуцца да Канстытуцыі 2004 года і сёньня мы павінны прыняць гэты закон. На сёньня трэба ўхваліць пастанову пра амністыю».
Паводле Рыбака, кіраўнік фракцый таксама разглядаюць праект падрыхтаванага пагадненьня.
11:39
21.2.2014
Рыбаку не далі абвясьціць перапынак у Радзе
Дэпутат Алег Ляшко запатрабаваў пазбавіць мандатаў усіх дэпутатаў, якія не прысутнічалі ўчора на сэсіі, як здраднікаў і баязьліўцаў, распусьціць фракцыі КПУ і Партыі рэгіёнаў, якія ігнаравалі паседжаньне ў адказны час, а таксама накіраваць у адстаўку сьпікера Ўладзімера Рыбака і ягонага намесьніка-камуніста.Сьпікер Рыбак патлумачыў, што ў яго ўчора была тэмпэратура і хацеў абвясьціць перапынак да 16 гадзін, але яму не далі.