Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя настойвае на датэрміновых выбарах прэзыдэнта Ўкраіны


Віталь Клічко, Арсеній Яцэнюк, Алег Цягнібок
Віталь Клічко, Арсеній Яцэнюк, Алег Цягнібок

Лідар фракцыі «Свабоды» ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзё Алег Цягнібок патрабуе прызначыць датэрміновыя выбары прэзыдэнта.

Лідэр фракцыі «Бацькаўшчыны» Арсеній Яцанюк у сваім выступе прапанаваў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны абвясьціць трохдзённую жалобу, вызваліць ад адказнасьці арыштаваных актывістаў, у тым ліку Юлію Цімашэнка, а таксама запатрабаваў прыцягненьня да адказнасьці тых, хто забіваў людзей.

Лідэр «Удару» Віталь Клічко заявіў з трыбуны Рады, што патрэбная поўная рэабілітацыя арыштаваных, пакараньне вінаватых за злачынныя загады: "Улада павінна панесьці адказнасьць. Мы павінны правесьці датэрміновыя выбары прэзыдэнта.

Лідэр фракцыі Кампартыі Пятро Сіманенка папанаваў спачатку прыняць Пагадненьне пра ўрэгуляваньне крызісу, якое мае быць парафаванае а 12-й у адміністрацыі прэзыдэнта.

Юры Мірашнічэнка з Партыі рэгіёнаў заклікаў да канструктыўнай працы на аснове чаканага Пагадненьня пра ўрэгуляваньне крызісу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG