Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. 21 лютага. Януковіч абвясьціў датэрміновыя выбары прэзыдэнта

абноўлена

Украіна аплаквае ахвяраў. Майдан стаіць. Рада вярнула Канстытуцыю-2004. Апазыцыя і Януковіч пры пасярэдніцтве эўрапейцаў падпісалі пагадненьне аб урэгуляваньні крызісу.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

11:50 21.2.2014

Прапануюць імпічмэнт Януковічу

Дэпутат Алесь Доній прапанаваў не заслухоўваць прыняць акт аб адхіленьні Януковіча ад улады як адказнага за сьмерці украінцаў.
11:51 21.2.2014

Украіна. Рэгіёны ў агні

Пратэсты супраць улады і супрацьстаяньне ахапілі ўсю Ўкраіну. Ёсьць забітыя і параненыя ня толькі ў Кіеве, але і ў рэгіёнах.
12:01 21.2.2014
У пасяджэньні Рады абвешчаны перапынак для падрыхтоўкі законапаректа аб вяртаньні Канстытуцыі 2004 года.
12:07 21.2.2014

Польшча прыняла параненых з Украіны

Трое параненых падчас падзеяў у Кіеве ўжо транспартаваныя ў Цэнтральны клінічны шпіталь Варшавы. Яшчэ чатыры чалавекі маюць прыбыць неўзабаве.

Прэс-сакратар шпіталю паведаміў Польскаму радыё, што гэта людзі, якія былі параненыя ў студзені і ўжо прайшлі першы этап лячэньня ў Польшчы. У іх не складаныя пашкоджаньні і іхнаму жыцьцю нічога не пагражае. Пераважна гэтая людзі з траўмамі вока і костак.
12:10 21.2.2014

У Харкаве могуць увесьці «спэцрэжым»


Старшыня Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Добкін сказаў, што ў яго ёсьць паўнамоцтвы для ўвядзеньня на тэрыторыі вобласьці спэцыяльнага рэжыму, каб мець магчымасьць законна абараняць тэрыторыю рэгіёну.

Пра гэта паведамляе УНІАН.

«Я не кажу пра надзвычайны стан, таму што гэта прэрагатыва прэзыдэнта Ўкраіны. Але ёсьць іншыя віды спэцыяльных рэжымаў», — сказаў Добкін.
Kali
12:35 21.2.2014

Узброеныя міліцыянты прыехалі бараніць Майдан


Каля ста міліцыянтаў са Львова прыехалі на Міхайлаўскую плошчу на аўтобусе. Большасьць службоўцаў у форме, некаторыя ў цывільным. Міліцыянты маюць розныя званьні, сярод іх адстаўнікі і воіны-аўганцы.

Былі міністар МУС Юры Луцэнка паведаміў, што ўсе службоўцы маюць пры сабе табэльную зброю: "Яны будуць дакладна прытрымлівацца выкананьня закон пра міліцыю, — заявіў Юры Луцэнка.

Паводле крыніцаў Радыё Свабода, у Кіеў рухаюцца яшчэ 5 аўтобусаў з галіцкай міліцыяй.


12:56 21.2.2014

У Львове абвешчаная трохдзённая жалоба

У сувязі з гібельлю украінцаў у Кіеве, мэр Львова Андрэй Садовы абвясьціў у горадзе трохдзённую жалобу, паведамілі ў прэсавай службе Львоўскага гарсавета.
13:03 21.2.2014

Партрэты Януковіча пад забаронай

Драгобыцкі гарсавет Львоўскай вобласьці забараніў дзейнасьць і сымболіку Партыі рэгіёнаў, Кампартыі і разьмяшчэньне партрэтаў Віктара Януковіча ў кабінэтах чыноўнікаў.

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».

Раней аналягічныя рашэньні ўжо прынялі некалькі раённых і гарадзкіх саветаў Львоўскай і Івана-Франкоўскай абласьцей.
13:25 21.2.2014

Захарчанка апраўдвае снайпэраў

Выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка, які раней адмаўляў ужываньне падначаленымі яму падразьдзяленьнямі агнястрэльнай зброі, прызнаў учарашні факт абстрэлу грамадзян.
13:34 21.2.2014

Кабзон просіць Януковіча ўжыць усю сілу, якая ёсьць

Сьпявак Ёсіф Кабзон і шэраг украінцаў, якія жывуць у Расеі, зьвярнуліся з адкрытым зваротам да Віктара Януковіча з просьбай тэрмінова ўрэгуляваць сытуацыю ў краіне.
13:49 21.2.2014

Валынскія міліцыянты «перайшлі на бок народа»


14:08 21.2.2014

Януковіч абвясьціў датэрміновыя выбары прэзыдэнта

14:17 21.2.2014

У Крыме адмянілі сэпаратысцкую сэсію Вярхоўнай Рады


Вярхоўная Рада Крыму не плянуе сёньня праводзіць пазачарговую сэсію, на якой быў магчымы разгляд аддзяленьне Крыму ад Украіны.
14:54 21.2.2014

Ленінапад ва Ўкраіне працягваецца


15:00 21.2.2014
Віталь Клічко ў Вярхоўнай Радзе патрабуе спыніць гвалт і правесьці датэрміновыя выбары прэзыдэнта Ўкраіны

15:21 21.2.2014

Фракцыя Партыі рэгіёнаў ў Вярхоўнай Радзе імкліва губляе дэпутатаў


19 дэпутатаў пакінулі шэрагі партыі Януковіча.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG