Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. Трагічны дзень. Амаль сто забітых (УЖЫВУЮ)

абноўлена

Апазыцыі ўдалося атрымаць перамогу ў Вярхоўнай Радзе. 236 народных прагаласавалі супраць правядзеньня ва Ўкраіне «антытэрарыстычнай апэрацыі»

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

04:12 21.2.2014

29 неверагодных здымкаў з Кіева

04:11 21.2.2014

Бярыце зброю і едзьце на Майдан — экс-кіраўнік МУС Украіны

Экс-кіраўнік МУС Юры Луцэнка заклікаў ў Львове былых і дзейных сілавікоў са зброяй ехаць абараняць Майдан.



«Я прыехаў у Львоў, каб прывезьці ў Кіеў былых і дзейных праваахоўнікаў. На вайне, як на вайне. Два дні таму на Майдане зьявілася невялікая колькасьць зброі, з-за чаго „Беркут“ не падышоў пад самую сцэну. Толькі наяўнасьць зброі на Майдане спыніла крывавую лазьню для дзясяткаў тысячаў людзей, якая плянавалася пазаўчора. Зараз Майдан павінен мець і зброю, і халодны розум», — сказаў на львоўскім Майдане Юры Луцэнка.

Чытаць далей...
04:09 21.2.2014

У Жытоміры павалілі і разьбіраюць на кавалачкі помнік Леніну


Каля сотні актывістаў Правага сэктару ў Жытоміры сёньня вечарам сабраліся на плошчы Саборнай каля помніка Леніну.

Сьпярша яны кідалі ў помнік кактэйлі молатава і палівалі яго бэнзынам, але гранітны 10-мэтровы помнік гарэў ня доўга, паведамляе Журнал Жытоміра.

Далей на Леніна закінулі тросы і пры дапамозе людзкой сілы спрабавалі яго скінуць, але нічога не атрымалася. І толькі пры дапамозе грузавога аўтамабіля Украінскай пошты, які выпадкова праяжджаў, атрымалася зьнесьці помнік з цэнтральнай плошчы горада.
Чытаць далей
04:08 21.2.2014

ААН гатовая дапамагчы ўкраінцам


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый гатовая дапамагчы ўкраінцам ва ўрэгуляваньні цяперашняга крызісу. Пра гэта заявіў сакратар ААН Пан Гі Мун.

«Я працягваю заклікаць ўсе бакі супрацьстаяньня спыніць гвалт, а ўкраінскія ўлады — ўстрымацца ад празьмернага ўжываньня сілы. Я заклікаю ўсе бакі неадкладна аднавіць перамовы. Гэта адзіны шлях для спыненьня кровапраліцьця і знаходжаньня рашэньня па выхадзе з глыбокага палітычнага і эканамічнага крызісу. ААН застаецца з усімі ўкраінцамі. Мы будзем дапамагаць ва ўрэгуляваньні крызісу мірным шляхам», — сказаў Пан Гі Мун, адказваючы на пытаньні журналістаў.
02:22 21.2.2014

Сілавікі страляюць баявымі патронамі з снайпэрскіх вінтовак і аўтаматаў Калашнікава

Сілавікі страляюць баявымі патронамі з снайпэрскіх вінтовак і аўтаматаў Калашнікава
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:31 0:00
Наўпроставы лінк
01:57 21.2.2014

Бярыце зброю і едзьце на Майдан — экс-кіраўнік МУС Украіны

Экс-кіраўнік МУС Юры Луцэнка заклікаў ў Львове былых і дзейных сілавікоў са зброяй ехаць абараняць Майдан.

«Я прыехаў у Львоў, каб прывезьці ў Кіеў былых і дзейных праваахоўнікаў. На вайне, як на вайне. Два дні таму на Майдане зьявілася невялікая колькасьць зброі, з-за чаго „Беркут“ не падышоў пад самую сцэну. Толькі наяўнасьць зброі на Майдане спыніла крывавую лазьню для дзясяткаў тысячаў людзей, якая плянавалася пазаўчора. Зараз Майдан павінен мець і зброю, і халодны розум», — сказаў на львоўскім Майдане Юры Луцэнка.

Экс-міністар заклікаў ехаць у Кіеў не нападаць, а абараняць Майдан.

Львоўскія байцы «Беркуту» вярнуліся ў Львоў і ня будуць выконваць «злачынных загадаў», пра што заявіў іх кіраўнік са сцэны Майдану ў Львове.
01:46 21.2.2014

На Майдане разьвітваюцца з забітымі. Жахлівае відэа

01:39 21.2.2014

Як снайпэры забіваюць людзей на Майдане. Драматычнае відэа

01:30 21.2.2014

У Жытоміры валяць помнік Леніну

Увечары 20 лютага пратэстоўцы прыйшлі да помніка Леніну на плошчы Саборнай ў Жытоміры
01:10 21.2.2014

У Львове два беркутаўцы згарэлі жыўцом

Два абгарэлыя цела байцоў «Беркуту» выявілі пасьля ліквідацыі пажару ў частцы гэтага спэцаддзелу ў Львове. Гэтую інфармацыю пацьвярджае Галоўнае ўпраўленьне МУС ў Львоўскай вобласьці. Пажар адбыўся ў чацьвер вечарам.

Зараз высьвятляюць прычыны ўзгараньня і сьмерці «беркутаўцаў». Па адной з вэрсіяў, да выбуху датычныя правакатары, а па іншай — падпал зьдзейсьнілі ўнутры часткі.
00:03 21.2.2014

Вярхоўная Рада забараніла «антытэрарыстычную апэрацыю»


236 народных дэпутатаў прынялі пастанову, якая забараняе правядзеньне ва Ўкраіне «антытэрарыстычнай апэрацыі», прадугледжвае вяртаньне ўсіх спэцпадразьдзяленьняў у месцы іх пастаяннай дыслякацыі і спыненьня блякаваньня ўсіх шляхоў. Пастанова таксама абавязвае СБУ і Генпракуратуру прыняць адпаведныя меры ў дачыненьні да тых грамадзян, якія заклікалі супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці, а сілавікі павінны адпусьціць усіх, каго затрымалі пачынаючы з лістапада мінулага года да гэтага часу. Па словах лідэра фракцыі «Бацькаўшчына» Арсенія Яцанюка, «пасьля прыняцьця гэтай пастановы, кожны сілавік, які скарыстае зброю супраць пратэстуючых будзе злачынцам». Віцэ-сьпікер Руслан Кашулінскі, які старшыняваў на сёньняшнім пасяджэньні, у кулюарах парлямэнта адзначыў, што чакае, што на працягу гадзіны сьпікер Уладзімер Рыбак падпіша гэтую пастанову. Калі ж не, то паўстане пытаньне аб яго адстаўцы.
23:55 20.2.2014
Чакаецца сустрэча апазыцыі зь Януковічам пры пасьярэдніцтве эўрапейскіх міністраў

Міністры замежных спраў Польшчы, Францыі і ФРГ засталіся ў Кіеве і накіраваліся на другую за дзень сустрэчу зь прэзыдэнтам Віктарам Януковічам.

Перад гэтым яны мелі сустрэчу зь лідэрамі апазыцыі. Каля 23 гадзін па кіеўскім часе да перамоваў зь Януковічам павінны далучыцца лідэры апазыцыі, паведаміў у эфіры тэлеканала «Інтэр» Віталь Клічко. Перад гэтым апазыцыя здолела правесьці паседжаньне Вярхоўнай Рады, 236 галасамі прыняўшы пастанову пра вывад войскаў і міліцыі з цэнтра Кіева.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG