Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. Дзень другі

абноўлена

Спэцназ захапіў будынкі і атачыў Майдан, супраць пратэстоўцаў ужывалі вадамёты, газ, гранаты. 26 забітых і больш за тысячу параненых з абодвух бакоў. Апазыцыя дамовілася зь Януковічам на начное замірэньне

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

16:16 19.2.2014
Карл Більт: у Януковіча рукі ў крыві
16:21 19.2.2014
Беларускія палітыкі, палітолягі і журналісты выказаліся пра тое, хто мусіць несьці адказнасьць за чалавечыя ахвяры падчас супрацьстаяньня на кіеўскіх вуліцах
17:07 19.2.2014


19 лютага на Майдане ў аб’ектыве нашага карэспандэнта Паўла Зуб’юка
17:30 19.2.2014

Шакавальнае відэа!


У Хмяльніцкім з будынку Службы бясьпекі Ўкраіны адкрылі агонь па пратэстоўцах. Забілі жанчыну.

17:52 19.2.2014

СБУ пачынае антытэрарыстычную апэрацыю


Служба бясьпекі Ўкраіны і Антытэрарыстычны цэнтар Украіны пачынаюць антытэрарыстычную апэрацыю на тэрыторыі краіны, гаворыцца ў заяве кіраўніка СБУ Аляксандра Якіменкі, распаўсюджаным у сераду. Якіменка заявіў, што праінфармаваў пра гэта прэзыдэнта Януковіча, перадае Інтэрфакс.

Паводле заявы, узровень грамадзкай небясьпекі ва Ўкраіне патрабуе прыцягненьня ўсіх суб’ектаў, якія непасрэдна ажыцьцяўляюць барацьбу з тэрарызмам.
18:08 19.2.2014
«Пуцін разьвязаў Януковічу рукі»

«Украіна — ня Грузія, не Расея. Калі разагнаць Майдан — захад Украіны паўстане», — так лічыць украінскі палітоляг Валер Чалы, адзін з кіраўнікоў аналітычнага Цэнтру Разумкова.
18:08 19.2.2014
Украінскія алімпійцы праз прыцэл Эўрамайдану
18:09 19.2.2014
Клічко: Януковічу пара сыходзіць

Улада Віктара Януковіча павінна сысьці, бо толькі прэзыдэнт адказвае за забойствы і тэрор супраць мірных грамадзян. Пра гэта ў відэазвароце да ўкраінцаў заявіў лідэр партыі «Удар» Віталь Клічко.

18:10 19.2.2014
Магілёўскія ўкраінцы: «Трэба маліцца за Ўкраіну»

Магілёўскія ўкраінцы лічаць, што на іхнай гістарычнай радзіме разьвіцьцё падзеяў пайшло па найгоршым са сцэнароў. Некаторыя заяўляюць, што ва Ўкраіне пачалася грамадзянская вайна і хуткага міру ня будзе. Некаторыя ж трымаюцца думкі, што вайны няма, але супрацьстаяньне перастае ў збройны канфлікт, які можна яшчэ залагодзіць палітычнымі захадамі.
18:19 19.2.2014
Колькасьць загінулых павялічылася да 26

У Міністэрстве аховы здароўя Ўкраіны пацьвердзілі гібель 26 чалавек.

Пра гэта заявіла выканальніца абавязкаў міністра аховы здароўя Ўкраіны Раіса Багатырова, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні міністэрства.

Колькасьць загінулых у Кіеве 18 лютага павялічылася да 26, зь іх 10 — супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, астатнія — удзельнікі падзеяў, якія адбыліся ў цэнтры Кіева, паведаміла Багатырова.

«Абсалютная большасьць людзей загінулі ад агнястрэльных цяжкіх раненьняў», — адзначыла чыноўніца.
19:04 19.2.2014
Мэркель хоча абмеркаваць санкцыі

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель назвала падзеі ва Ўкраіне «шакуючымі».

«Эўропа павінна абмеркаваць адрасныя санкцыі адносна вінаватых асобаў», — гаворыцца на старонцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны ў Twitter’ы.

Падчас сустрэчы ў Парыжы прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлер Ангела Мэркель назвалі падзеі ва Ўкраіне «агіднымі і непрымальнымі», паведамляе Інтэрфакс.

Яны выказалі надзею, што 20 лютага кіраўнікі МЗС краін ЭЗ увядуць санкцыі ў дачыненьні да адказных за гвалт ва Ўкраіне.
19:15 19.2.2014
У Луцку кіраўніка абласной адміністрацыі Валыні Аляксандра Башкаленку прыкавалі наручнікамі на сцэне Эўрамайдану, патрабуючы, каб ён пакінуў пасаду.
19:19 19.2.2014
Апазыцыя патрабуе ад Януковіча поўнага замірэньня
19:19 19.2.2014
СБУ пачынае антытэрарыстычную апэрацыю
19:19 19.2.2014
Амбасадар Пает: ЗША ўжо скасавалі візы некаторым украінскім чыноўнікам

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG