Пастар царквы хрысьціян веры эвангельскай Віталь Радчанка з Магілёва заклікае сваіх суайчыньнікаў да міру дзеля Ўкраіны. Ён зазначае, што ўся ягоная сям’я сочыць за падзеямі на гістарычнай радзіме, і не хавае сваіх сымпатыяў да тых, хто бароніць Майдан:
«Там ужо грамадзянская вайна. Людзі гінуць. Я б, вядома ж, хацеў, каб ва Ўкраіне была дэмакратычная свабода. Мо нават Украіна за сабой пацягне і Беларусь, і Расею. Каб там былі міралюбныя стасункі з Эўропай і Амэрыкай. Уся Ўкраіна падтрымлівае апазыцыю. Трэба лічыцца з народам».
Жыхар Шклова ўкраінец Міхаіл Кучарэнка лічыць, што да збройнага паўстаньня прывялі так і не рэалізаваныя магчымасьці мірна разьвязаць канфлікт ва Ўкраіне. У гэтым ён вінаваціць як Януковіча, гэтак і ягоных апанэнтаў з апазыцыі. Апазыцыі, кажа Кучарэнка, варта было зьбіраць подпісы і праводзіць рэфэрэндум пра недавер уладзе Януковіча. Януковіч жа вінаваты, на думку былога вайскоўца, у зьбіцьці мірных пратэстоўцаў і правакаваньні іх на радыкальны супраціў:
«Не, ня будзе грамадзянскай вайны. Рэгіёны ж там не раўнамерна ахопленыя гэтым пратэстным рухам, калі толькі Януковіч дурноты якой не адмочыць. Але ў любым разе без наступстваў гэта ўсё ня скончыцца. Супрацьстаяньне было, ёсьць і будзе. Захад і Ўсход як злучыць — традыцыі, мэнталітэт? На захадзе Ўкраіны гавораць на пяці-шасьці мовах — на Ўсходзе даволі дзьвюх. Канстытуцыяй Рэспублікі вызначаны вэктар разьвіцьця краіны — не на Ўсход, а на Захад. Дык чаго ж яшчэ хацець?»
За падзеямі ва Ўкраіне сочыць і магілёўскі ўкраінец Юры
Юры ДарашэнкаДарашэнка. Ён верыць, што ўкраінскі народ выстаіць у барацьбе за свабоду. Ён з прыкрасьцю адзначае, што Кіеў апошні раз у агні быў падчас Другой усясьветнай вайны:
«Ёсьць вядомая такая песьня. Яна гімн Кіева: „Як тебе не любити, Києве мій!“ Мне цяпер балюча глядзець на тое, што адбываецца там, як улады душаць народ. Зьнішчаецца самае сьветлае, што ёсьць у людзей — іх прага да свабоды. Але народ заўжды перамагае. Сілы хопіць. Тое, што адбываецца ў Беларусі, не павінна паўтарыцца ва Ўкраіне. Але тое, што адбываецца цяпер ва Ўкраіне, дае спадзеў і тым, хто жыве ў Беларусі і ў Расеі».
Украінка з Магілёва Людміла Мазур, кажучы пра падзеі на сваёй гістарычнай радзіме, адзначае: ёй балюча ўсьведамляць, што ўкраінцы ня могуць паразумецца адзін з адным:
«Страшна. Каб гэта ўсё не прывяло да вайны грамадзянскай. Трэба весьці перамовы, трэба дамаўляцца, бо страляніна на Майдане — гэта ні да чога не прывядзе. Міру ня будзе ва Ўкраіне. За Ўкраіну трэба маліцца».