Пасьля таго, як Уладзіслаў Баумгертнэр пакінуў пасаду гендырэктара «Ўралкалія», ягоная кампэнсацыя магла скласьці 12 мільёнаў даляраў ЗША, піша расейская дзелавая газэта «Ведомости»
«Уралкалій» павялічыў выплаты праўленьню за 2013 год у 2,3 разы, да 752 мільёнаў расейскіх рублёў. Павялічыліся выплаты і дырэктарам «Уралкалія» — на 9,3 % да 86,8 мільёнаў.
Прадстаўнік «Ўралкалія» прызнаў, што выдаткі на ўзнагароджаньне сябраў праўленьня ўключаюць выплату пры звальненьні Баўмгертнэра, але памер выплаты не паведаміў. Гэты прадстаўнік толькі заявіў: «Сума вызначана ў адпаведнасьці з доўгатэрміновай праграмай матывацыі топ-мэнэджмэнту, прынятай у 2011 годзе».
У выпадку з Баумгертнэрам гаворка ідзе прыкладна пра 470 мільёнаў рублёў (каля 12 мільёнаў даляраў), кажа чалавек, блізкая да аднаго з акцыянэраў кампаніі.
17 лютага Маскоўскі гарадзкі суд павінен разгледзець апэляцыйную скаргу на падаўжэньне хатняга арышту Баумгертнэра. Басманны раённы суд Масквы падоўжыў хатні арышт Баўмгертнэра да 14 красавіка. Суд дазволіў яму прагулкі з 19 да 21 гадзін у межах паўночнай часткі Садовага кальца і Пятроўкі, але забараніў без дазволу сьледчага выходзіць за межы жылога памяшканьня і мець зносіны зь любымі асобамі, акрамя блізкіх сваякоў.
Справа Баумгертнэра
У канцы ліпеня «Ўралкалій» адмовіўся ад экспарту праз сумеснага зь беларускім бокам трэйдэра — «Беларускую калійную кампанію».
Празь месяц у Менску пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам быў арыштаваны гендырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр.
Сьледчы камітэт Беларусі выставіў яму абвінавачваньне паводле ч. 3 арт. 424 (злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Беларускі бок лічыць, што проціпраўныя дзеяньні Баўмгертнэра і шэрагу іншых топ-мэнэджэраў БКК нанесьлі шкоду ў памеры 100 млн даляраў.
Да гэтага бізнэсовец амаль тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ Беларусі і на кансьпіратыўнай трохпакаёвай кватэры спэцслужбаў у Менску, а пасьля экстрадыцыі ў Расею амаль тры тыдні правёў у маскоўскім сьледчым ізалятары № 5.
Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін сьледзтва па справе былога гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра да 14 красавіка.