Спадар Шпілеўскі занепакоены, што аб’ёмы набыцьця беларусамі тавараў з замежных інтэрнэт-крамаў павялічваюцца.
Гэтая заява Шпілеўскага выклікала хвалю нэгатыўных камэнтароў на інтэрнэт-сайтах.
«Вось тыдзень таму атрымалі пасылачку з Кітаю з мэлямінавымі губкамі, вельмі палягчае прыбіраньне. Так ужо выйшла, што мінімальны заказ на іх быў толькі ў колькасьці 50 штук. Ну замовіла, сяброўкам падарыла, усе задаволеныя і шчасьлівыя. Самае сьмешнае, што за 50 штук я аддала 5 даляраў і 20 цэнтаў. Затое наша рэкляма па бел. каналах прапануе 4 штукі за 67 000. Ну і скажыце, я што розумам кранулася купляць іх па такой цане, калі браты кітайцы задарма аддаюць», — піша домохозяйка.
«Імітацыя вырашэньня эканамічных праблем, што стаяць перад краінай. Трэба ж нечым паказаць сябе Шпілеўскаму. У нас усе спэцыялісты па закручваньні гаек, па шляху, які вядзе ў поўны застой. Круціць жа далей няма куды», — піша Малаў.
У інтэрвію карэспандэнту Свабоды эканаміст Сяргей Балыкін сказаў, што з пазыцыі ўлады цалкам натуральна ўвесьці абмежаваньні ў гэтай сфэры.
«Мы бачым, што ў замежных інтэрнэт-крамах цэны на тавары ніжэйшыя, і нават нашмат ніжэйшыя. Таму нічога дзіўнага няма, што нашы грамадзяне імкнуцца набываць тавары ў замежных інтэрнэт-крамах. А пры сучасным разьвіцьці банкаўскіх і інтэрнэт-тэхналёгіяў гэта не праблема. Яны набываюць гэтыя тавары, і поштай тыя трапляюць у Беларусь. А беларуская дзяржава губляе грошы. У першую чаргу — мытныя плацяжы, і ў другую чаргу — падаткі, бо тавары набываюцца ў замежных крамах. Але калі глядзець на сытуацыю з пазыцыі звычайнага грамадзяніна, то сытуацыя выглядае інакш. Бо людзі страчваюць магчымасьць набываць тавары больш якасныя і па ніжэйшых цэнах. А калі адказаць на пытаньне, хто вінаваты, то вінаватая ўлада. Бо сваёй вельмі кепскай і непрадуманай мытнай і падатковай палітыкай яна прывяла да таго, што цэны ў беларускіх крамах вышэйшыя, чым за мяжой. І грошы імкнуцца туды, дзе таньней».
Цяпер праз інтэрнэт-краму, якая знаходзіцца за межамі Беларусі, можна бязмытна набыць тавар на 120 эўра цягам каляндарнага месяца, калі дастаўка замовы робіцца міжнародным паштовым адпраўленьнем. У выпадку дастаўкі экспрэс-перавозчыкам норма бязмытнага ўвозу — 10 эўра ў эквіваленце, але гэта з выдаткамі на страхаваньне і дастаўку.
Шпілеўскі таксама назваў занадта лібэральнымі нормы бязмытнага ўвозу тавараў фізычнымі асобамі.
«Гэта ператвараецца ў прымежны бізнэс, у які ўцягнутыя дзясяткі тысяч чалавек. Яны, маючы добрую адукацыю, ні дня не прапрацавалі, жывуць толькі гэтым. Я думаю, мы знойдзем агульную мову і агульныя падыходы (з партнэрамі па Мытным саюзе па процідзеяньні нелегальнаму бізнэсу)», — цытуе Інтэрфакс Шпілеўскага.
Заяву Шпілеўскага пра занадта лібэральныя нормы бязмытнага ўвозу тавараў фізычнымі асобамі Балыкін пракамэнтаваў так:
«Занадта ці не занадта лібэральныя — усё залежыць ад пункту гледжаньня. Але калі глядзець з боку рынкавай эканомікі і звычайнага спажыўца, то чым больш лібэральныя правілы ўвозу тавараў у краіну, тым ніжэйшыя там цэны, і выйграюць звычайныя грамадзяне. А калі ўводзяцца нейкія абмежаваньні, калі правілы нелібэральныя, тады выйграе дзяржава. Усё залежыць ад таго, чые інтарэсы дзяржава бароніць — звычайных грамадзянаў ці чынавенства. Таму ў Шпілеўскага можа быць свой погляд на гэтую сытуацыю. Ён чыноўнік і імкнецца абараніць свае інтарэсы».