«У сувязі з заявамі спадара Шагала наконт таго, што беларускія палітзьняволеныя — гэта крымінальнікі, я вырашыў сустрэцца з амбасадарам, прэзэнтаваць яму кнігу, напісаную тымі людзьмі, якіх, на думку амбасадара, нібыта няма, а менавіта палітвязьнямі. А таксама перадаць празь яго ліст прэм’ер-міністру Ізраілю Бэньяміну Нэтаньягу з пытаньнем, ці насамрэч такі погляд на сытуацыю ў Беларусі — асабісты погляд пасла ў Беларусі, ці гэта пазыцыя ўраду Ізраілю.
Амбасадар прыняў і кнігу і ліст, паабяцаўшы перакласьці і перадаць прэм’ер-міністру. І ў адказ прапанаваў сустрэчу зь лідэрамі апазыцыі дзеля таго, каб вытлумачыць тую сытуацыю, якая склалася».
На пытаньне, ці патлумачыў амбасадар Шагал сутнасьць сваіх заяваў, Някляеў распавёў, што, па словах Шагала, яго няправільна інтэрпрэтавалі:
«Ён меў на ўвазе, што палітвязьняў у Беларусі няма згодна з законамі, якія існуюць у Рэспубліцы Беларусь. Паводле гэтых законаў гэтыя людзі зьяўляюцца крымінальнікамі. Але прызнаў, што гэта ня толькі віна сродкаў масавай інфармацыі, але і ягоная недакладнасьць у сваіх выказваньнях».
Спадар Шагал сказаў Уладзімеру Някляеву, што збольшага валодае беларускай мовай
У сустрэчы возьмуць удзел Уладзімер Някляеў, Аляксей Янукевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Павал Севярынец, Аляксандар Мілінкевіч.
Пацьвердзіць гэтую інфармацыю ў амбасадзе Ізраілю пакуль не ўдалося.