Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады фронт патрабуе прабачэньняў ад амбасадара Шагала


Малады Фронт запатрабаваў, каб амбасадар Ізраілю ў Менску Іосіф Шагал неадкладна выбачыўся і абверг свае выказваньні адносна палітвязьняў у Беларусі.

Калі дыплямат гэтага ня зробіць, маладафронтаўцы патрабуюць, каб ізраільскі МЗС выбачыўся за свайго амбасадара i адклікаў яго з тэрыторыi Беларусі.

«Сёньня пасол Iзраiля ў Беларусi дазволiў сабе назваць змагароў за свабоду i вязьняў сумленьня „звычайнымi крымінальнікамі“, адзначаецца ў заяве Маладога фронту. — Ён, вiдаць, ня ведае, што любая дыктатура пiша мярзотнае заканадаўства дзеля апраўданьня сваiх вычварэнстваў».

«Габрэйская нацыя ўсё сваё iснаваньне праходзiла праз шматлiкiя выпрабаваньні. Тэрыторыя сучаснай Беларусi — адна зь нямногiх у сьвеце, дзе габрэi ўвесь час жылi свабодна, ня ведалi пагромаў i гвалтоўнай зьмены веры. Беларускi нацыяналiзм нiколi ня быў антысэміцкiм, і нават больш за тое: мы заўсёды выступалі за дзяржаву Ізраіль у яе супрацьстаяньні з усімі арабскімі ворагамі», — адзначаецца ў заяве Маладога фронту.

Амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал у інтэрвію ізраільскаму каналу RTVI заявіў, што з пункту гледжаньня Ізраіля беларускія палітвязьні зьяўляюцца крымінальнікамі. Інтэрвію было запісана 6 лютага, а 10 лютага відэа разьмешчана на сайце youtube.com
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG