Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве бураць чарговы стары будынак


Будынак на Вароўскага, 9, які хутка зьнікне з гарадзкіх мапаў
Будынак на Вароўскага, 9, які хутка зьнікне з гарадзкіх мапаў
У Магілёве пачалі бурыць будынак, узьведзены ў 18-м стагодзьдзі. У яго не было статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці, хоць абласная арганізацыя Таварыства аховы помнікаў і намагалася яго для старой камяніцы атрымаць.

Гарадзкія ўлады палічылі, што будынак аварыйны і не ўяўляе гістарычнай каштоўнасьці.

Двухпавярховы цагляны дом з драўлянай прыбудовай, ужо бяз даху і часткова разабраны, усё яшчэ стаіць на вуліцы Вароўскага. Гэта былая Быхаўская вуліца, на якой некалі жылі заможныя гараджане.

Старшыня абласной арганізацыі Таварыства аховы помнікаў Уладзімер Краўчанка адзначае, што будынак хоць і выглядаў занядбана, але «прастаяць мог яшчэ не адно стагодзьдзе». У доме моцныя і тоўстыя сьцены ды трывалыя сутарэньні.

«Разбурэньне дому — гэта барбарства. Прыклад непаважнага стаўленьня да гарадзкой уласнасьці. Мы грошы зьбіралі, каб захаваць гэты будынак. Прасілі перадаць яго на балянс нашай арганізацыі, але ўсё марна», — кажа Ўладзімер Краўчанка.

Паводле Кроўчанкі, на гарадзкіх мапах другой паловы 18 стагодзьдзя будынак гэты ўжо быў пазначаны. Калі Магілёў у 1772 годзе далучылі да Расейскай імпэрыі, то ў ім жыла абслуга губэрнатара. Спачатку дом быў аднапавярховы. Гісторыкі сьцьвярджаюць, што другі паверх дабудоўвалі з цэглы, якую бралі з узарванага ў 1939 годзе Іосіфаўскага сабору.
Сутарэньні
Сутарэньні
Пакуль дом пуставаў, яго засялілі бамжы
Пакуль дом пуставаў, яго засялілі бамжы
Ужо дэмантуюць драўляную частку дому
Ужо дэмантуюць драўляную частку дому
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG