Зьнявагу пракуратура ўгледзела ў матэрыялах на сайце бабруйскага блогера Алега Жалнова. Справа перададзеная ў Сьледчы камітэт. Алег Жалноў вядомы тым, што спрабуе выкрываць правапарушэньні, зьдзейсьненыя супрацоўнікамі міліцыі і дзяржаўтаінспэкцыі.
Алег Жалноў даведаўся пра крымінальную справу з публікацыяў у інтэрнэце. Афіцыйна пра яе ніхто яго не інфармаваў. Блогер не прыгадвае, чым канкрэтна мог зьняважыць міліцыю. Ён адзначае, што на працягу некалькіх гадоў робіць відэасюжэты, у якіх фіксуе правапарушэньні, зробленыя супрацоўнікамі ДАІ і міліцыі. Відэасюжэты ён далучае да скаргаў у пракуратуру і міліцэйскаму начальству.
«Я займаюся фіксацыяй гэтых парушэньняў. Ня тое каб я хадзіў і паляваў на тое, што дзе хто парушыць, але пры мне заўжды відэакамэра і ў мяне заўжды пры сабе дыктафон. І калі недзе нейкія правапарушэньні адбываюцца, я іх фіксую. І пасьля гэтага выкладваю ў блог і асьвятляю ў інтэрнэце. Вось за гэта яны мяне і перасьледуюць», — мяркуе Алег Жалноў.
Пра крымінальную справу стала вядома з паведамленьня прэс-групы Ўправы ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкаму. У ім адзначаецца, што «на працягу 2012–2013 гадоў на пэрсанальным сайце „Блог Алега Жалнова“, разьмешчаным у глябальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, і іншых рэсурсах быў апублікаваны шэраг зьняважлівых матэрыялаў у адносінах да супрацоўнікаў міліцыі».
Ва ўправе ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкаму кажуць, што канкрэтна супраць Жалнова крымінальнай справы няма. Яна распачата толькі па факце публічнай зьнявагі супрацоўніка міліцыі матэрыяламі на сайце блогера, паведамілі ў прэс-групе ўправы.
«На сёньняшні дзень больш інфармацыі мы даць ня можам, бо Сьледчы камітэт будзе весьці гэтую справу. Там няма ніводнага слова, што ў адносінах да Алега Жалнова, толькі па факце. На сайце Ўправы ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму таксама напісана, што пракуратура распачала крымінальную справу па факце, але не ў адносінах».
Летась 1 лістапада Бабруйскі суд аштрафаваў Алега Жалнова на 20 базавых велічыняў за непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыі. Тая справа таксама пачыналася зь фіксацыі блогерам, як ён кажа, парушэньня міліцыянтамі правілаў дарожнага руху. У выніку на самога Жалнова склалі два пратаколы адміністрацыйнага правапарушэньня.
За тыдзень да вынясеньня выраку, 24 верасьня, на кватэры ў блогера зрабілі ператрус. Міліцыянты забралі кампутар і носьбіты інфармацыі. Тады ж Жалноў паведамляў, што супрацоўнік бабруйскай міліцыі маёр Яўген Сераштанаў напісаў на яго заяву. У ёй міліцыянт вінаваціў Жалнова, што той нібыта разьмясьціў у інтэрнэце зьняважлівыя матэрыялы пра яго. Сераштанаў прасіў распачаць крымінальную справу супраць блогера.
Вырак Бабруйскага суду Алег Жалноў лічыць незаконным. Заяўляе, што міліцыянты сфабрыкавалі пратаколы на яго. Падчас разгляду справы, цьвердзіць ён, на судзьдзю чыніўся ціск. Што да пэрспэктываў крымінальнай справы, то Алег Жалноў заяўляе:
«Ад турмы і ад сумы не заракайся. Быць упэўненым, што ўсё будзе паводле закону — я не магу быць упэўнены ў гэтым. Калі гэтая справа дойдзе да суду, я ня ведаю, які ціск можа быць аказаны на суд і якое рашэньне будзе прынятае судом».
Беларуская асацыяцыя журналістаў адсочвае сытуацыю, у якой апынуўся Алег Жалноў. Намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец зазначае, што пакуль блогеру ня выставяць афіцыйна абвінавачаньня, рабіць высновы пра справу зарана. На думку праваабаронцы, крымінальная справа, у якой фігуруе Жалноў, — вынік ягонага працяглага супрацьстаяньня зь міліцыяй:
«Пакуль што складаецца такое ўражаньне, што ідзе перасьлед блогера з боку міліцыі», — кажа Андрэй Бастунец.
11 лютага Алег Жалноў выкліканы ў міліцыю па іншай справе — адміністрацыйнай. Яго вінавацяць, што ён на прыёме ў начальніка Ўправы ўнутраных спраў рабіў запіс гутаркі зь ім.
Публічная зьнявага прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў караецца грамадзкімі працамі, або штрафам, або папраўчымі працамі да двух гадоў, або арыштам да шасьці месяцаў, або абмежаваньнем свабоды да трох гадоў.

Калі недзе нейкія правапарушэньні адбываюцца, я іх фіксую. І пасьля гэтага выкладваю ў блог і асьвятляю ў інтэрнэце. Вось за гэта яны мяне і перасьледуюць

Быць упэўненым, што ўсё будзе паводле закону — я не магу быць упэўнены ў гэтым