Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Васіля Парфянкова нарадзіўся сын


Васіль Парфянкоў
Васіль Парфянкоў

У Васіля Парфянкова тыдзень таму нарадзіўся сын. Пра гэта стала вядома сябрам былога палітвязьня, зь якімі ён рэгулярна лістуецца.

Васіль Парфянкоў ня раз казаў сябрам, што зьбіраецца ажаніцца, але гэтым плянам пашкодзіла чарговае зьняволеньне.

«Хачу, каб у нас было вясельле, як у вольных людзей, і буду чакаць, каб гэтак і атрымалася», — казаў Васіль Парфянкоў пра будучы шлюб.

Сябрам Васіля Парфянкова пакуль невядома, як назавуць сына.

«Паведаміў, што хлопчык нарадзіўся здаровы, з добрымі дадзенымі росту і вагі», — кажуць сябры Васіля Парфянкова.

Удзельнік Плошчы Васіль Парфянкоў асуджаны Першамайскім судом Менску на 1 год калёніі строгага рэжыму за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду, які быў накладзены на яго пасьля некалькіх затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.

Утрымліваюць Васіля Парфянкова пакуль у жодзінскай калёніі.

28 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе адбудзецца разгляд ягонай касацыйнай скаргі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG