На навагодняе сьвята трэба віншаваць свой добры народ. А на пачатку новага году – ладзіць прэсавую канфэрэнцыю. Каб чарговым разам нагадаць удзячнаму электарату пра мудрасьць дзяржаўнай палітыкі.
У студзені мінулага году дзяржаўныя мэдыі з захапленьнем камэнтавалі прэсавую канфэрэнцыю Лукашэнкі. Павал Якубовіч у «Советской Белоруссии» пісаў пра яе як пра «найбуйнейшую мэдыйную падзею апошніх гадоў», казаў пра «ашаламляльны ўзровень, які прадэманстраваў прэзыдэнт», ягоны «палемічны дар», рабіў іншыя хваласьпевы. Здавалася б, калі прапагандысцкі досьвед такі добры, то трэба было б і сёлета яго працягнуць.
Аднак гэтым разам фармат сустрэчы Лукашэнкі з мэдыямі радыкальна памяняўся, стаў кулюарным. Да яго запрошаны толькі кіраўнікі СМІ, не было жывой трансьляцыі па радыё ці ТБ. Тлумачэньне гэтым пераменам простае. Сытуацыя ў краіне такая, што ён баіцца рызыкаваць. Тэлегледачам трэба прапанаваць толькі адцэнзураваны варыянт.
Што да зьместу выступу Лукашэнкі. Ні слова не было сказана пра тыя гістарычныя выклікі і праблемы, якія паўстаюць перад краінай. Наадварот, як звычайна, Лукашэнка супакойваў народ, усяляк хваліўся сваёй эканамічнай палітыкай, яе вынікамі, дасягнутай стабільнасьцю («мы ніколі так добра не жылі, як цяпер»). І прыхарошваў сытуацыю: «Ёсьць прапановы, вельмі выгадныя для нас, па крэдытаваньні нашай эканомікі, па прадстаўленьні нам фінансавых сродкаў. Але мы ўжо глядзім, каб гэта было ня больш за 5%. Ёсьць прапановы і пад 3%. КНР – гэта дзесьці 3%». Калі б насамрэч было так лёгка знайсьці замежныя пазыкі, то ня езьдзіў бы кіраўнік Беларусі па ўсім сьвеце ў пошуках крэдытаў, і то ў асноўным безвынікова.
Але калі Лукашэнку слухаць уважліва, то час ад часу, ненаўмысна ён прагаворвацца пра рэальную сытуацыю ў краіне. Вось, напрыклад, кіраўнік дзяржавы кажа, што ўсе чакалі дэвальвацыі, і ўрад, і дырэктарат прасіў аб гэтым. Усе, акрамя мяне, а я, маўляў, насуперак прагнозам «адмарозкаў», каб пасароміць іх, яе не дапусьціў.
Па-першае, калі ўся краіна ад абывацеля да чальцоў ураду чакае дэвальвацыі, то пра якую стабільнасьць можна казаць? Дзяржава зь няўстойлівай нацыянальнай валютай, у якой людзі пачынаюць дзень з інфармацыі пра абменны курс, – самая нестабільная.
Па-другое, Лукашэнка прызнаўся, што ў пытаньні дэвальвацыі ён кіраваўся не эканамічнай лёгікай, а палітычнай ці піяраўскай мэтазгоднасьцю. То бок эканоміка прыносіцца ў ахвяру палітыцы.
Цікавыя былі ягоныя разважаньні на эканамічныя тэмы. Сваю зацікаўленасьць у сумесным беларуска-кітайскім праекце па вытворчасьці аўтамабіля «Gelly» ён тлумачыць тым, што даўно марыў, каб у беларусаў было сваё легкавое аўто. То бок гэта праект не эканамічны, а палітычны. Як і АЭС, і запуск касьмічнага спадарожніка.
Ён шмат тлумачыў, што ў Беларусі багата лесу, таму ў краіне павінна быць дрэваапрацоўка, вытворчасьць мэблі, паперы. І няважна, што Якубовіч ня хоча купляць гэтую паперу, бо яна нізкай якасьці. Куды ён дзенецца. Галоўнае, што ёсьць вытворчасьць, выкарыстоўваюцца свае рэсурсы, людзі занятыя. Пытаньне пра эканамічную выгаду ня ставіцца ўвогуле.
Тое ж самае і зь сельскай гаспадаркай. У АПК уклалі 50 млрд даляраў, экспарт мяса-малочнай прадукцыі расьце, пэрспэктывы пашырэньня яе продажу за мяжой вялікія. Праўда, ёсьць маленькая праблема: беларуская сельскагаспадарчая вытворчасьць нерэнтабэльная, існуе на дзяржаўных датацыях. Таму «надышоў час разабрацца зь сельскай гаспадаркай». Нарэшце, праз 20 гадоў кіраваньня.
То бок Лукашэнка мысьліць і дзейнічае строга ў рамках сацыялістычнай эканомікі, дзе галоўнае – вытворчасьць, а праблема прыбытку, эканамічнай мэтазгоднасьці адыходзіць на другі плян. Важна, каб усё працавала, не стаяла. А што да стратаў, то гэта дробязь, неяк выкруцімся, тая ж Расея дапаможа.
Яшчэ адно назіраньне. Яно ня новае, але вельмі характэрнае. Усю прэсавую канфэрэнцыю Лукашэнка вытрымліваў вобраз мудрага, спакойнага, разважлівага, нават паблажлівага кіраўніка. Спрабаваў жартаваць. І вось зайшла гаворка пра палітвязьняў, апазыцыю. І яго адразу сарвала, чалавека нібы імгненна падмянілі: «падонкі», «мразь».
І апошняе пытаньне – пра Беларусь у 2030 годзе. «Беларусь будзе дзяржавай сувэрэннай і незалежнай. Я, мабыць, не дажыву як прэзыдэнт», – адказаў Лукашэнка. Тут ключавое слова «мабыць».