«Адміністрацыя прыкладае намаганьні па аптымізацыі мэнэджмэнту, кадравай палітыкі і бюджэту навучальнай установы. У гэты ж час істотная частка выкладчыкаў заяўляе пра сваю адлучанасьць ад працэсу прыняцьця рашэньняў ва ўнівэрсытэце. На жаль, дыскусія адносна таго, якой мае быць будучыня ЭГУ, прымае небясьпечную форму. Гэта, у сваю чаргу, нэгатыўным чынам адбіваецца на навучальным працэсе, іміджы ўнівэрсытэту і выніках уступнай кампаніі», — канстатуюць аўтары ліста.
У звароце адзначаецца, што ў апошнія гады ва ўнівэрсытэце сфармаваўся сапраўды ўнікальны пэдагагічны асяродак:
«Гэта выкладчыкі высокага ўзроўню, якія прапанавалі нам адрознае ад афіцыйна-дзяржаўнага стаўленьне да адукацыйнага працэсу і асобы студэнта. (...) Мы давяраем нашым выкладчыкам, а таксама спадзяемся, што ў выніку рэформаў для іх будуць створаныя ўсе неабходныя ўмовы для пэдагагічнай і навуковай дзейнасьці. Мы заклікаем кіраўніцтва ЭГУ зьвярнуць пільную ўвагу на існаваньне ўнутраных супярэчнасьцяў ва ўнівэрсытэце, а таксама стварыць больш спрыяльныя ўмовы для таго, каб розныя галасы маглі быць пачутымі. Мы заклікаем усе бакі канфлікту адмовіцца ад прыватных амбіцыяў і катэгарычных фармулёвак».
Сярод ініцыятараў ліста — Алесь Герасіменка, выпускнік ЭГУ, які цяпер працуе ў СМІ. Алесь заявіў Свабодзе:
«Ідэя ўзьнікла, калі мы пабачылі, як разгортваюцца падзеі вакол рэфармаваньня ўнівэрсытэту, як разгараецца канфлікт паміж прафсаюзам выкладчыкаў „Плятформа“ і адміністрацыяй ЭГУ. Узровень унутранага канфлікту дарос да той мяжы, калі пра яго непрыемна чытаць у мэдыях. Мы хочам падтрымаць нашых выкладчыкаў, прадэманстраваць нашае стаўленьне да тых, хто даваў нам веды. Мы хочам заклікаць усе бакі да кампрамісу».
За два дні пад лістом падпісалася больш як 120 чалавек.
«Мы вельмі ўдзячныя выпускнікам за ініцыятыву. Сытуацыя сапраўды вельмі небясьпечная. Пакуль дамовіцца ўнутры ўнівэрсытэту не ўдаецца. Спадзяемся, што гэты ліст паўплывае на пазыцыю адміністрацыі, якая катэгарычна адмаўляецца ад умоваў Сэнату. Мы баімся, што некаторыя выкладчыкі могуць апынуцца па-за ЭГУ. Мы б хацелі, каб гэтыя людзі і далей змаглі выкладаць ва ўнівэрсытэце», — заявіў Радыё Свабода Павал Церашковіч, старшыня Сэнату ЭГУ.
«Мы вельмі цэнім вашую занепакоенасьць і адданасьць сваёй alma mater (...) Вельмі шкада, што тое, што павінна было б быць спакойнымі і разважлівымі ўнутранымі дэбатамі, пачынае аказваць адмоўны ўплыў на студэнтаў. Адміністрацыя зрабіла шэраг захадаў дзеля таго, каб трымаць студэнтаў у курсе, не абцяжарваючы іх нашымі ўнутранымі непаразуменьнямі, — гаворыцца ў камэнтары, які даў Радыё Свабода Дарыюс Удрыс, прарэктар па разьвіцьці і камунікацыі ЭГУ. — Мы працягваем праводзіць прапанаваныя рэформы, вынікам якіх павінен стаць кансалідаваны выкладчыцкі склад з больш сталымі пазыцыямі і лепшымі працоўнымі ўмовамі. Было б ідэальна, каб усе пагадзіліся рухацца наперад, але, напэўна, нерэалістычна гэтага чакаць. Так, ёсьць апазыцыя да нашага пляну, але мы мусім дзейнічаць тэрмінова, нават калі ня ўсе згодныя».
Канфлікт адміністрацыі ўнівэрсытэту і выкладчыкаў ЭГУ, якія аб’яднаныя ў прафсаюз выкладчыкаў «Плятформа», доўжыцца ўжо некалькі месяцаў.
13 студзеня рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў падпісаў загад пра абвяшчэньне адкрытага міжнароднага конкурсу на замяшчэньне 17 выкладчыцкіх пасадаў.
Старшыня сэнату ЭГУ Павал Церашковіч выказаў сумнеў у справядлівасьці і празрыстасьці гэтага конкурсу. Асноўная перасьцярога, якую маюць прадстаўнікі сэнату, — гэта тое, якім чынам будзе фармавацца конкурсная камісія.
9 лістапада прайшлі выбары ў сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які працуе ў Вільні. Сэнат — галоўны орган акадэмічнага самакіраваньня.
У сэнат прайшло 12 з 13 прадстаўнікоў дэмакратычнай плятформы «За новы ЭГУ». Яна аб’яднала выкладчыкаў, нязгодных з прапанаваным адміністрацыяй ВНУ плянам разьвіцьця ўнівэрсытэту.
Плятформа хоча вярнуць праекту ЭГУ ягоны першапачатковы сэнс — эфэктыўнай беларускай гуманітарнай ВНУ з эўрапейскай якасьцю адукацыі і навуковай працы.

Канфлікт у ЭГУ