Амэрыканец Дэвід Полік, якога нядаўна прызначылі правостам (першым прарэктарам) і галоўным апэрацыйным дырэктарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ) у Вільні, распавёў нашаму радыё пра сямейныя карані ў Беларусі.
У прыватнасьці, спадар Полік сказаў:
«Ужо ў юначым узросьце я ведаў, што мае дзед і баба прыехалі ў ЗША зь Менску, які яны пакінулі ў 1910 годзе, яшчэ да Першай сусьветнай вайны. З увагі на палітычныя і эканамічныя праблемы дзед Самуіл і баба Вольга са сваёй дачкой выехалі ў Амэрыку пашукаць лепшага жыцьця, чым тое, якое было тады магчымае ў Беларусі. Калі яны прыехалі ў Амэрыку, у пункце прыёму эмігрантаў на востраве Эліс іхнае прозьвішча, якое гучала «Полічэк», запісалі як «Полік» (Pollick). Я ня ведаю, як насамрэч пісалася сапраўднае прозьвішча маіх дзядоў. У той час іх ідэнтыфікавалі як расейцаў, таму што яны прыехалі з Расейскай імпэрыі, дзяржавы, якая праіснавала яшчэ некалькі гадоў пасьля іхнага прыезду. У афіцыйных дакумэнтах у Амэрыцы іх ніколі не ідэнтыфікавалі як людзей, зьвязаных зь Беларусьсю.
У маіх дзядоў у Амэрыцы нарадзіліся яшчэ трое дзяцей, усе хлопцы. Мне распавядалі, што мая бабуля гаварыла толькі па-расейску і не навучылася ангельскай мове да сьмерці, якая наступіла ў адносна маладым узросьце. Мой дзед, з дапамогай першароднай дачкі Міны, выгадаваў трох сыноў. Мой бацька быў наймалодшым зь іх.
Дзякуючы свайму прыроджанаму розуму і працавітасьці мой дзед спакваля стаў скупляць маёмасьць і будаваць пасьпяховае жыцьцё для сябе і сваёй сям'і. Але неўзабаве пасьля сьмерці бабулі наймалодшы хлопчык (мой бацька), коўзаючыся, сур’ёзна пашкодзіў чэрап, ударыўшыся аб кузаў грузавіка. Дзеду прыйшлося прадаваць усю раней набытую маёмасьць, каб аплаціць мэдычныя рахункі і ўратаваць жыцьцё майго бацькі. Дзед у канчатковым рахунку прадаў усё, акрамя аднаго дому, і быў вымушаны пайсьці працаваць рабочым на мясных заводах, каб утрымаць сям’ю.
Гэта вельмі амэрыканская эмігранцкая гісторыя пра надзею і змаганьне зь лёсам. Мой бацька ў наймалодшым магчымым узросьце ўступіў у ваенна-марскі флёт ЗША, дзе зрабіў пасьпяховую кар’еру. Ён пайшоў у адстаўку пасьля 30 гадоў службы, калі яму было ўсяго 43 гады. Ён памёр у 1984 годзе.
Ці няма тут нечага рамантычнага ў гэтым маім пераезьдзе ў ЭГУ, якім замкнулася кола ў гісторыі маёй сям’і? Ёсьць, адназначна. Праца ў ЭГУ для мяне вельмі важная. Таксама, як веданьне, адкуль ты родам».