Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД пачынае збор подпісаў за 181 кандыдата


Віталь Рымашэўскі й Дзяніс Садоўскі, архіўнае фота
Віталь Рымашэўскі й Дзяніс Садоўскі, архіўнае фота

181 ініцыятыўная група патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў у Беларусі ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі зарэгістраваная.

Гэтую лічбу назваў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі адказны сакратар аргкамітэту ў справе стварэньня партыі БХД Дзяніс Садоўскі:

«Дзякуючы працы нашых юрыстаў мы зьвярнулі ўвагу на тыя зьмяненьні ў Выбарчым кодэксе, якія тычацца рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Таму на 99% нашы ініцыятыўныя групы зарэгістраваныя».

Што тычыцца ўдзелу ў кампаніі кіраўніцтва партыі, дык сустаршыня аргкамітэту Віталь Рымашэўскі паведаміў:

«Я і Павал Севярынец ня можам яшчэ два гады балятавацца ў дэпутаты любога роўню. Што тычыцца трэцяга сустаршыні, Георгія Зьмітрука, дык ён таксама не вылучаўся на мясцовых выбарах. Ён будзе каардынаваць усю працу падчас выбарчай кампаніі па Берасьцейскай вобласьці».

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі падкрэсьлілі, што ня лічаць выбары ў Беларусі свабоднымі і справядлівымі, і таму іхнія кандыдаты ў дэпутаты будуць называцца не кандыдатамі, а прамоўцамі.

Найбольш зарэгістраваных групаў — у Менску: 45. Учора некаторыя зь іх ужо правялі першыя пікеты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG