Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры заявіў у пятніцу, што заканадаўчыя акты, прынятыя ў чацьвер «прабітыя таранам праз Вярхоўную Раду без празрыстасьці і падсправаздачнасьці», парушаюць «усё нормы» Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе і Эўрапейскага зьвязу.
Выступаючы ў Вашынгтоне падчас афіцыйнага прывітаньня міністра замежных справаў Грэцыі, які прыбыў зь візытам, перад перамовамі зь ім дзяржсакратар заявіў, што хоча сказаць і некалькі слоў з нагоды Украіны.
«Мы шчыра верым, што народ Украіны хоча быць разам з Эўразьвязам і ў асацыяцыі з ЭЗ, хоча павароту ў гэтым кірунку. Крокі, прынятыя ўчора (16 студзеня — рэд.), антыдэмакратычныя, ілжывыя, яны адбіраюць у народа Украіны яго выбар і яго магчымасьці на будучыню», — заявіў Кэры, калі яшчэ не было вядома, што ва Ўкраіне прэзыдэнт ужо падпісаў гэтыя законы.
Як заявіў дзяржаўны сакратар ЗША і далей будуць трымаць гэтае пытаньне ў цэнтры ўвагі. Але, падкрэсьліў ён, «такі антыдэмакратычны манэўр выклікае надзвычайны неспакой і павінны выклікаць занепакоенасьць кожнай дзяржавы, якая хоча, каб народ Украіны мог ня толькі выказаць сваю волю, але і дамагчыся яе выкананьня шляхам палітычнага працэсу».
У чацьвер Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўжо выказваў глыбокую занепакоенасьць прыняцьцем гэтых законаў, заявіўшы, што «і працэс, і сутнасьць дзеяньняў Вярхоўнай Рады выклікаюць сур’ёзны сумнеў наконт абавязальніцтваў Украіны прытрымлівацца дэмакратычных нормаў» .
Пазаўчора большасьць у Вярхоўнай Радзе за парушэньнем працэдуры і без абмеркаваньня ухваліла шэраг заканадаўчых зьменаў. Законапраекты былі ўхваленыя без удзелу дэпутатаў ад апазыцыі, толькі галасамі сябраў фракцый Партыі рэгіёнаў, КПУ, а таксама некаторых пазафракцыйных. За частку гэтых законаў галасавалі адразу за аснову і ў цэлым, і без электроннай сыстэмы — ўзьняцьцем рук і без падліку.
Сярод прынятых такім чынам — Закон Украіны «Аб унясеньні зьменаў у Закон Украіны „Аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў“ і працэсуальных законаў аб дадатковых захадах абароны бясьпекі грамадзян». Гэты закон прынялі за аснову і адразу ў цэлым галасамі 329 дэпутатаў, паводле сайту Вярхоўнай Рады, ужо праз 39 сэкунд пасьля ўключэньня ў парадак дня.
Гэты закон, у прыватнасьці , прадугледжвае:
— Увядзеньне адміністрацыйнага пакараньня за няўзгоднены з праваахоўнікамі рух у калёнах ў складзе больш за пяць транспартных сродкаў,
— Увядзеньне адміністрацыйнага пакараньня за ўдзел у масавых акцыях у масках або шлемах, з адкрытым агнём або піратэхнічнымі сродкамі, а таксама без дазволу міліцыі ў вопратцы, якая «паўтарае або падобная» на форму войска ці праваахоўнікаў, і за несанкцыянаванае ўсталяваньне сцэн і гукаўзмацняльнай апаратуры на масавых акцыях,
— Укараненьне магчымасьці блякаваць доступ да сайтаў у інтэрнэце без рашэньняў судоў,
— Унясеньне ў Крымінальны кодэкс артыкула пра «экстрэмісцкую дзейнасьць», якая вызначаецца вельмі шырока,
— Вяртаньне крымінальнага перасьледу за «паклёп»,
— Увядзеньне крымінальнай адказнасьці за «незаконны збор, захоўваньне, выкарыстаньне, зьнішчэньне, распаўсюд канфідэнцыйнай інфармацыі» аб праваахоўніках, суддзях і іх сем’ях,
— Аблягчэньне працэдуры прыцягненьня да адказнасьці за «непавагу да суду»,
— Аблягчэньне магчымасьці для судоў забараняць масавыя акцыі,
— Увядзеньне ў Падатковы кодэкс і ў закон аб грамадзкіх аб’яднаньнях паняцьця «грамадзкае аб’яднаньне, якое выконвае функцыі замежнага агента», для арганізацый, якія не зьяўляюцца палітычнымі партыямі, атрымліваюць замежнае фінансаваньне і займаюцца «палітычнай дзейнасьцю», да якой, сярод іншага, аднесеныя акцыі, «якія маюць на мэце ўзьдзеяньне на прыняцьце рашэньняў дзяржаўнымі органамі, зьмяненьне вызначанай iмi дзяржаўнай палітыкі, а таксама для фарміраваньня меркаваньня грамадзтва ў названых мэтах»,
— Павелічэньне пакараньняў за многія іншыя парушэньні.
Украінская апазыцыя назвала гэтыя законы канстытуцыйным пераваротам.
Многія ўкраінскія палітолягі і палітыкі заявілі, што пасьля гэтага Украіна пераўтвараецца ў Беларусь-2.

Якія зьмены былі ўнесеныя?